- Информация о материале
- Просмотров: 720
РР: Што могуць зрабіць беларусы, каб захаваць краіну. Вы выступаеце з такім відэа і адпаведна акцэнтуеце ўвагу на гэтым пытанні. Чаму тэма актуалізавалася, і чаму мы зараз на гэтую тэму маем разважаць?
Анатоль Лябедзька: Тэма незалежнасці і суверэнітэту Беларусі – гэта тэма з барадой, відаць дакладна пасля 1996 года, калі адбыўся канстытуцыйны рэферэндум і Беларусь з краіны, якая была на такім перакрыжаванні, ператварылася ў аўтарытарную краіну з вельмі спецыфічнай унутранай знешняй палітыкай. І гэтыя пагрозы пачалі ўзнікаць адна за адной. Проста калісьці хвалі цунамі падыходзяць, а калісьці іх няма, але ўвесь час такі стан. Так што гэта не новая сітуацыя, мы проста гаворым пра спецыфіку сённяшняга часу, таму што пра гэта нельга не гаварыць, таму што такое цунамі зараз па ўсім свеце.
РР: Яно звязанае з чым менавіта? Гэта атрымліваецца толькі вось гэтая агрэсія Расеі ва Украіне ці спецыфіка дэмакратыі, якая абсалютна не развіваецца.
Анатоль Лябедзька: Гэта звязана найперш з вайной, якую Пуцін развязаў ва Украіне. І зараз мы бачым, што мы набліжаемся да нейкага новага перадзелу свету. Якім ён будзе, тут шмат пытальнікаў, шмат незразумеласцяў, і пра гэта мы мусім думаць, што мы можам зрабіць. За гэты апошні час пасля 2020 года, на вялікі жаль, беларуская незалежнасць не ўмацоўвалася. Мы бачым гэта на канкрэтных прыкладах, мы бачым, што фактычна ўся эканоміка завязаная на расейскі рынак, пераважная большасць. І калісьці Лукашэнка заяўляў пра форму 33+33, што трэба роўныя такія размеркаванні паміж Расеяй і Еўрапейскім звязам, каб гандаль развіваўся. Гэта агучвалася публічна. Але на сёння мы маем тое, што маем. Рынак асноўны расейскі, калі мы гаворым пра энерганосьбіты, то гэта 100% залежнасць ад Пуціна. Калі мы бяром аспекты ваенныя, то апошнія пагадненні паміж Пуціным і Лукашэнкам фіксуе магчымасць Пуціна ўводзіць свае войскі зыходзячы са свайго бачання ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі.
- Информация о материале
- Просмотров: 569

Пад час сустрэчы з Міхаям Папшоям, міністрам замежных спраў Малдовы, беларуская дэлегацыя абмеркавала сітуацыю аб інтэграцыі беларусаў у Малдове.
Міністр заверыў, што ў бліжэйшы час будзе прынята рашэнне аб прадстаўленні грамадзянства Малдовы некаторым беларусам.
Як анансаваў Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы “там будуць і вядомыя імёны і не вельмі.
Але гэта вельмі важнае рашэнне нашых малдаўскіх сяброў, якія пацвярджаюць наяўнасць волі ісці насустрач беларусам.
Таксама абмеркавалі і планы іншай супрацы пасля парламенцкіх выбараў, што ў верасні пройдуць у Малдове!
- Информация о материале
- Просмотров: 604
Анатолий Лебедько, советник Светланы Тихановской по парламентскому сотрудничеству и конституционной реформе, объясняет, почему возвращение к Конституции 1994 года не является вариантом для страны, стремящейся к демократии. Политик также рассказывает, что уже сделано для создания современной, справедливой и сбалансированной системы власти.
В чем советник Тихановской видит основные проблемы Конституции 1994 года:
- Президентская форма правления: концентрация власти в одних руках;
- Отсутствие баланса между ветвями власти;
- Возможность тотального контроля.
Какую альтернативу предлагают демократические силы Беларуси?
- Разработан проект Конституции Новой Беларуси (КНБ) https://kanstytucyja.online
- В 2022–2023 годах от белорусов поступило более 2000 предложений по внесению поправок;
- Каждое предложение было рассмотрено — это настоящий пример участия общественности в законотворчестве;
- Информация о материале
- Просмотров: 449
Папулярны ў свой час у Беларусі Экспертны Клуб “ПРАФЕСІЙНА АБ АКТУАЛЬНЫМ” Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” аднавіў сваю дзейнасць. Першае паседжанне ЭК адбылося ў офісе Дайніюса Жалімаса, дэпутата Еўрапарламента.
ТЭМА №1: “ПРАЗ ПЛОТ - НЕВЯДОМАЯ БЕЛАРУСЬ”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 17 экспертаў, у тым ліку, першы намеснік спікера Сейма Літвы Юозас Олекас, дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова, дэлегаты Каардынацыйнай Рады Павал Церашковіч і Уладзімір Шанцаў, намеснік кіраўніка дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Жыгіс Павілёніс, культуролаг Вадзім Мажэйка, спецпрадстаўніца АМЗС Літвы па Беларусі Аста Андрияускене, кіраўнічка фонда Адэнаўэра ў Літве Габрыэла Баўман, ды іншыя.
Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” так падсумаваў вынікі паседжання, “выдатная атмасфера, цікавыя прапановы, сінэргія ў дзеянні, і як вынік - тры тэматычныя заяўкі на травень.
Ёсць попыт - будзе перспектыва!”
- Информация о материале
- Просмотров: 432
IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету: новыя магчымасці для дыяспары
Ужо ў траўні беларуская дыяспара зноў збярэцца разам, каб абнавіць і ўзмацніць унутраныя сувязі, абмеркаваць агульныя выклікі і распрацаваць сумесныя праекты, важныя для Беларусі.
Што чакае ўдзельнікаў і ўдзельніц:
-- Сустрэча са Святланай Ціханоўскай;
-- Прэзентацыі дыяспаральных арганізацыяў;
-- Майстар-класы, прысвечаныя:
- легалізацыі і бяспецы,
- падтрымцы рэпрэсаваных,
- адукацыі і культуры,
- нацыянальнай ідэнтычнасці,
- развіццю і фінансавым магчымасцям для дыяспары;
-- Серыя інтэрв’ю ў фармаце Q&A з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў;
-- Праца ў групах над праектамі для Беларусі.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму прапануем зарэгістравацца ўжо цяпер!
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeA0rmasq24x-8sk6ubTpLed8SKRG-sO2MzTkA_-oTgme1oSw/viewform
Да Канферэнцыі можна будзе далучыцца не толькі афлайн, але і ў анлайн-фармаце.
23–25 траўня 2025 года, Варшава, Польшча.
- Информация о материале
- Просмотров: 724
В ПАРЛАМЕНТЕ ЛАТВИИ ПРЕДЛАГАЮТ ПОЛНОСТЬЮ ЗАПРЕТИТЬ ТОРГОВЛЮ С БЕЛАРУСЬЮ
Проект предложен партией Национальное объединение. В нем содержится призыв к премьер-министру Эвике Силине принять ринять необходимые меры для введения полного запрета на торговлю российскими и беларусскими товарами в Латвии и в сотрудничестве с правительствами Литвы и Эстонии добиваться аналогичного запрета во всей Балтии. Кроме того, правительству предлагается также выступить с инициативой о существенном повышении импортных пошлин на беларусские и российские товары на уровне Евросоюза.
Свое предложение в Национальном объединении аргументируют тем, что, хотя санкции ЕС уже действуют несколько лет, товары из Беларуси и России все еще можно найти в латвийских магазинах.
«Это подогревает экономику стран-агрессоров и, следовательно, создает условия для конкуренции с нашими предпринимателями. Это несправедливо, поскольку продукция, производимая в этих странах, не обязана соответствовать различным требованиям качества и другим нормам. И было достаточно времени, чтобы добиться различных санкций на уровне Евросоюза, но этого не было сделано. Ограничения импорта не работают в полной мере.
Но что касается запрета на прямую продажу продукции здесь, в Латвии — мы это можем сделать. Для этого и был создан данный проект, который сегодня мог бы поддержать Сейм, его решение однозначно: с 1 июля 2025 года, в магазинах и интернет-магазинах Латвии, больше нельзя будет торговать товарами, произведенными в России и Беларуси», — заявил депутат от Нацобъединения Янис Витенбергс.
На прошлой неделе латвийский парламент уже продлил запрет на импорт сельхозпродукции и кормов из Беларуси и России, введенный весной прошлого года.
- Информация о материале
- Просмотров: 705
Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька, а таксама іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі правялі шэраг сустрэчаў у Канцылярыях прэм’ера і прэзідэнта Польшчы, польскім МЗС і парламенце, а таксама з дыпламатычнай супольнасцю.
З кім адбыліся сустрэчы і якія вынікі?
- З Паўлам Грасем, Кіраўніком Кабінета прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і супольную дзейнасць падчас старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, вынікі форуму Касцюшкі і сустрэчы міністраў краінаў ЕС па еўрапейскіх справах.
- З намесніцай дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Аннай Костшэвай-Міштал і спецпрадстаўніком па Беларусі Адамам Халацінскім дамовіліся, што ў траўні пройдзе першае пасяджэнне міжміністэрскай працоўнай групы па вырашэнні пытанняў легалізацыі, візаў, відаў на жыхарства і міжнароднай абароны беларусаў у Польшчы.
- З Марцінам Лапчынскім, дырэктарам Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы, з якім абмеркавалі дэталі ўдзелу Святланы Ціханоўскай на 10-ы Саміце Ініцыятывы Трохмор’я ў Варшаве.
- З Парламентарыямі Аляксандрай Вішнеўскай, Рышардам Петру, а таксама з Робертам Тышкевічам абмеркавалі прыняцце польскай рэзалюцыі аб непрызнанні бязвыбараў, падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве дэмакратычных сілаў і польскага парламента, паляпшэнне прававога рэгулявання для беларускай дыяспары, а таксама прававую экспертызу Канстытуцыі Новай Беларусі з удзелам Венецыянскай камісіі.
- З амбасадарамі Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі пры АБСЕ закранулі пытанні далейшага супрацоўніцтва і падзякавалі за заяву аб непрызнанні «выбараў» у Беларусі.
- Информация о материале
- Просмотров: 707
Малгажата Гасеўска кіраўнічка дэлегацыі ЕП па Беларусі падтчас дэбатаў па рэзалюцыі па Беларусі зрабіла некалькі актуальныхьзяваў.
Малгажата Гасеўска звярнула ўвагу на тое, што палітвязні ў Беларусі ўтрымліваюцца ў «папраўчых калоніях, якія хутчэй нагадваюць канцлагеры, дзе палітвязні падвяргаюцца жорсткаму тэрору і строгаму рэжыму ізаляцыі». Больш за тое, жанчыны палітзняволеныя пазбаўленыя права на абарону, сувязь з сям'ёй і перадачы з ежай, адзеннем, грашыма і лекамі.
Іх стан здароўя імкліва пагаршаецца, і, нягледзячы на кепскі стан здароўя, іх па-ранейшаму пастаянна ўтрымліваюць у адзіночных карцэрах, распавяла еўрадэпутатка.
Таксама еўрадэпутатка ад Польшчы ў сваім выступе згадала Андрэя Пачобута, (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-paczobut) беларускага і польскага журналіста, які кінуты за краты рэжымам, у дачыненні да яго прымяняюцца псіхічныя і фізічныя катаванні.
- Информация о материале
- Просмотров: 752
Пад час сустрэчы з Рышардам Петру, спецдакладчыкам ПАРЭ па Беларусі Анатоль Лябедзька і Дзяніс Кучынскі абмеркавалі магчымасці ангажавання Венецыянскай камісіі ў працу па правядзенню прававой экспертызы праекта Канстытуцыі новай Беларусі.
Чаму гэта важна? Тлумачыць Анатоль Лябедзька.
“Мы не можам наўпрост звярнуцца у Венецыянскую камісію. Такая магчымасць ёсць у Асамблеі і яе прэзідэнта. Таму нам патрэбны лабісты сярод парламентарыяў. Мандат Пятру дае яму магчымасць працаваць па гэтаму кейсу. І Рышард гатовы нам дапамагаць.
Заключэнне Венецыянскай каміссіі па праекту КНБ, калі яно будзе станоўчым, дае гарантыі, што зроблена якасная праца, па выніках якой Беларусь ніколі больш не вернецца да дыктатуры”.
- Информация о материале
- Просмотров: 730
Сакавік быў вельмі інтэнсіўны і плённы для Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”. Мы інвеставалі высілкі і час у арганізацыю ў Кіеве круглага стала “Беларуска-ўкраінскія стасункі: выклікі і магчымасці”. Мерапрыемства ладзілася ў супрацы з украінскай арганізацыяй “Прызма”.
Нашай ініцыятывай была дыскусія па праблемах беларускіх дабраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне. Мы сабралі актуальных спікераў:
-- Міхаіл Падаляк, дарадца офіса Зяленскага
-- Руслан Прыходзька, намеснік міністра па справах ветэранаў
-- Багдан Яроменка, дэпутат ВР Украіны
-- Алена Жаркевіч
Акрамя іх да дыскусіі, ў якасці спікераў, далучыліся дабраахвотнікі.
Галоўны вынік:
Анатоль Лябедзька: “Галоўны вынік круглага стала “Беларуска-букраінскія стасункі: выклікі і магчымасці” - супраца украінцаў і беларусаў па праекту закона, што радыкальна змяняе статус беларускіх дабраахвотнікаў і чальцоў іх сем’яў ва Украіне. Гэта вельмі і вельмі актуальна для тысячаў блюдзей”













