Профильная комиссия по народному хозяйству Сейма Латвии приняла решение исключить из «чёрного списка» автомобили с беларускими номерами, которые не могут находиться на территории Латвии сверх определенного временного лимита.

Вот как комментирует ситуацию Анатолий Лебедька, советник Светланы Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству.

«Во время нашей недавней встречи в Сейме Латвии мы нашли нужные слова и аргументы, которые убедили депутатов исключить упоминание граждан Беларуси из проекта закона о дорожном движении. На заседании Комиссии эта поправка получила поддержку и мы можем этот вопрос исключить из списка проблем беларусов в Латвии.

Год назад у Парламенце Малдовы была створана група “За дэмакратычную Беларусь”. Як ўзгадвае Анатоль Лябедзька, ініцыятар стварэння дэпутатскага аб’яднання “гэта цягне калі не на раман, то, дакладна, на апавяданне з інтрыгай,. Дэбаты на пленарным паседжанні талы доўжыліся паўтары гадзіны. А пад час галасавання за стварэнне групы, камуністы і сацыялісты, на чале з былым прэзідэнтам Вароніным, дэманстратыўна пакінулі залу.

І вось праз год мы зноў сустрэліся з дэпутатамі групы ў парламентскай бібліятэцы. Размова з удзелам элект-прэзідэнта Святланы Ціханоўскай. Гэта была сустрэча з градусам цеплыні, шчырасці, адкрытасці блізкай да любові. Скажу шчыра, я даўно не чуў ад нас беларусаў столькі словаў падтрымкі, веры, надзеі, павагі колькі ад малдаванаў. Як сказала адна з дэпутатак, мы маленькая краіна але з вялікім сэрцам. І гэта сэрца любіць Вас!

Аб гэтым было заяўлена пад час сустрэчы Анатоля Лябедзькі і Віталя Маўчанава з прадстаўнікамі знешнепалітычнага ведамства Латвіі.

Мы папрасілі дарадцу Святланы Ціханоўскай падзяліцца вынікамі сустрэчаў ў МЗС і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

“Для нас было важным зразумець прыярытэты новага ураду і абноўленага МЗС. Падаецца цікавасці да Беларусі, нават стала больш. Вы наш сусед - гэта базавае палажэнне на якім грунтуюцца працоўныя планы знешнепалітычнага ведамства Латвіі. Сама павестка сустрэчы уключала больш дзесятка разнастайных пытанняў, уключаючы пытанні бежанцаў, прававога стану беларусаў у Латвіі, мяжы, падтрымкі беларускіх арганізацый у Латвіі.


У нас агульная мэта - Еўрапейскі Звяз ад Лісабона да Віцебска і адзіны вораг - дыктатура Пуціна і Лукашэнкі

Сустрэча з міжфракцыйнай, дэпутатскай групай “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме Латвіі.

Калі адным сказам - на адным дыханні, зацікаўлена, дынамічна, крэатыўна, эфектыўна.

Дамовіліся:

1. аб хросных для палітычных вязняў Беларусі. Кіраўнічка групы Leila Rasima, яна ж старшыня Камітэту заявіла аб гатоўнасці апекаваць Алу Сакаленку. Ад дэпутатаў паступіла прапанова , каб гэта былі палітзняволеныя з рэгіёнаў мяжуючых з Латвіяй.

2. аб прававой экспертызе праектаў законаў, што распрацоўвае і рыхтуе дэмакратычная, экспертная супольнасць Беларусі.

3. аб стажыроўцы для маладых беларусаў у Сейме Латвіі (патрэбна яшчэ дадатковая прапрацоўка фінансавай падтрымкі праекта)

4. аб тэматычных ан-лайн прэзентацыях для парламентарыяў Сейму.

5. аб супрацы у міжнародных, парламентскіх арганізацыях.

Прадстаўнікі групы “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Латвіі прымуць удзел у сустрэчы прадстаўнікоў групаў у Берліне.


Адной з важных падзеяў мінулагы тыдня стала сэсія Парламентскай Асамблеі Рады Еўропы у Страсбургу. Беларусь перыядычна ўзгадвалася, як на паседжаннях камітэтаў Асамблеі, так і на пленарным паседжанні.

У мерапрыествах ПА РЭ ужо трэцюю сэсію запар прымала удзел дэлегацыя стала дзейнай нарады палітычных партый Беларусі. Тры дэлегаты з мандатам ад дзевяці партый рэтранслявалі ўзгодненыя пасланні. А менавіта:

1 спецаперацыя рэжыму па ліквідацыі дэмакратычных партый у Беларусі гэта чарговае сведчанне дрэйфу ад аўтарытарызму да дыктатуры. Акцэнт сваёй дзейнасці партыі пераносяць за межы Беларусі, але з скіраванасцю на Беларусь і яе грамадзянаў, незалежна ад таго, дзе яны фізічна знаходзяцца.

2 наша будучыня - гэта сяброўства ў ЕЗ, у Еўропе ад Лісабона да Віцебску. Дэмакратычныя партыі Беларусі прасоўваюць еўрапейскі выбар і еўрапейскую перспектыву ужо больш за 30 гадоў

Депутат Палаты представителей Денис Карась не смог убедить пограничников, что он настоящий депутат!

Его не пустили в Польшу наблюдать за выборами.

По словам Карася, руководство Палаты представителей выбрало его членом национальной делегации Беларуси в ПА ОБСЕ. Данные об этом были переданы в ассамблею, после чего он был официально включен в список наблюдателей, который был передан в Центральную избирательную комиссию Польши.

Однако польские пограничники не впустили депутата в страну.

"До момента пересечения границы 12 октября ни от польской стороны, ни от международного секретариата ПА ОБСЕ мы не получали каких-либо сигналов о том, что моя кандидатура в качестве наблюдателя неприемлема для польских властей. Именно из этого и исходил парламент Беларуси, направляя меня в командировку. Невзирая на непростую ситуацию в отношениях между Беларусью и Польшей, статус государства-участника ОБСЕ и сам факт направления приглашения на выборы обязывает Варшаву исполнять существующие нормы права и организовать доступ международных наблюдателей на выборы", — сказал он.

Парламентарий отметил, что мотивы, которыми руководствовались польские власти при принятии этого "откровенно недружественного решения", непонятны. Также он добавил, что в Беларуси оценивают это решение как "очередной недружественный шаг, откровенный произвол и проявление дискриминации в отношении международных наблюдателей.


Мы попросили Анатолия Лебедька прокомментировать ситуацию.


«Товарищ Карась включает дурака. Мотивы польской стороны понятны и не требуют избыточного умственного напряжения.

Во первых, избирательная кампания, по итогам которой товарища Карася назначили депутатом признана международными организациями, включая БДИПЧ ОБСЕ, не соответствующей международным стандартам, а значит, нелегитимной. Он депутат только для политического клана, который в Беларуси удерживает власть.

Во вторых, товарищ Карась, принял соучастие в создании репрессивного законодательства, которое привело к нарушению конституционных прав миллионов граждан Беларуси, а десятки тысяч людей из-за этого попали под репрессии, были лишены свободы, ;а некоторые и жизни. Не сегодня, так завтра это станет предметом разбирательства в рамках процедуры универсальной юрисдикции. Допускать таких людей до членства в международных миссиях наблюдения это значит девальвировать сам институт наблюдения!»

 


 

Аляксей Ганчарэнка, сустаршыня групы “За дэмакратычную Беларусь” пракаментаваў скандальную сітуацыю са зняццём шыльды у Кіеве, што увекавечвае памяць аб беларусах аддаўшых свае жыцці за Украіну.

“Гэтая мэмарыяльная дошка ўвекавечвае памяць беларусаў, якія аддалі жыцьці за Ўкраіну — хто падчас Рэвалюцыі Годнасьці, а хто ўжо падчас узброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

У 2016 годзе дошку ўсталявалі пры падтрымцы сяброў і сваякоў загінулых, а звяз ветэранаў Кіева дапамог прайсці ўсе этапы атрымання дазволу на яе ўстаноўку. Вельмі дзіўна, што ў 2023 годзе ўзнікла праблема «адсутнасці дазволу» на яго ўстаноўку.

Жазэп Барэль запрасіў Святлану Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных справаў краінаў Еўрасаюзу на тэму стратэгіі па Беларусі.

Святлана Ціханоўская і кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль правялі перамовы падчас Саміту еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе. Яны абмеркавалі наступную сесію Кансультатыўнай групы ЕС-Беларусь, якая адбудзецца ў снежні ў Брусэлі.

“Партыі, ліквідаваныя пад час правядзення спецаперацыі па зачыстцы палітычнай прасторы у Беларусі нікуды не знікнуць, а пройдуць перыяд перафарматавання і трансфармацыі”.

Такі прагноз робіць Анатоль Лябедзька, дарадцы Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы.

“Дэмакратычныя партыі заўсёды мелі абмежаваныя магчымасці і рэсурсы для сваёй дзецнасці у самой Беларусі. Але іх было дастаткова, каб мець мінімальныя камунікацыі з грамадзянамі, і каб дабівацца дэлігімітызацыі рэжыма на міжнароднай арэне.

Зараз іх не проста ліквідавалі, праз нейкі час яны трапяць у спісы экстрэмістскіх арганізацый. Гэта непазбежна, бо рэжым дрэйфуе ў бок сталінскіх буйкоў. “Выбары 2024” гэта для Беларусі этап, пад час якога краіну пад канвоем адправяць у мінулае, дзе у публічнай прасторы няма альтэрнатывы, дзе чалавечнасць, свабода, вальнадумства пад забаронай.

Разам з тым, сотні тысячаў беларусаў, выдаўленых з краіны, сярод якіх нямала актывістаў і прыхільнікаў ліквідаваных, палітычных партый, атрымоўваюць новыя магчымасці для развіцця і дзейнасці. У іх, дакладна, будзе міжнародная легітымнасць і пэўныя рэсурсы для ўздзеяння на сітуацыю ўнутры Беларусі. Будзе перафарматаванне, адаптацыя і дзейнасць”.

 


 

У жніўні, ў Варшаве, на канферэнцыі “Новая Беларусь” была прынята Рэзалюцыя “Аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім Звязе”.

Анатоль Лябедзька, дэпутат Незалежнасці, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы адзін з тых, хто прасоўвае тэму еўраінтэграцыі праз усе магчымыя пляцоўкі і інструменты камунікацыі.

Гэтым разам, з Яраславам Раманчуком яны сустрэліся ў Кракаве, з прадстаўнікамі беларускай дыяспары на круглым стале “Уступленне Беларусі у ЕЗ: мроя альбо рэальнасць. Палітычная і эканамічная састаўляючая пытання”

Мы папрасілі Анатоля Лябедзьку падзяліцца уражаннямі ад дыскусіі.

“Дыскусія доўжылася дзве з паловай гадзіны і падаецца, каб не наступнае мерапрыемства, то яна б працягвалася і надалей.

Нішто не заменіць жывыя камунікацыі, пад час якіх ты бачыш твары людзей. Нам не хапае гэтага. Адна з задачаў такіх прэзентацый і сустрэч падштурхоўваць, матываваць беларусаў быць мультыплікатарамі і папулярызатарамі еўрапейскай інтэграцыі Беларусі. Недастаткова быць еўрабеларусам, трэба вакол сябе ствараць еўрапейскі асяродак. А гэта час, высілкі, намаганні, да таго ж патрэбна пэўная падрыхтоўка.