Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

«Добра падрыхтаваныя праекты законаў сёння – рэсурс часу на заўтра», – Анатоль Лябедзька пра Канстытуцыю Новай Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавёў, чаму важны праект Канстытуцыі Новай Беларусі:

1. Альтэрнатыва дыктатуры. Беларусы разумеюць, што дыктатура, вайна і тупік – гэта дрэнна. І часта пытаюцца: што прапануеце вы? Праект Канстытуцыі Новай Беларусі і заканадаўчыя праекты прапануюць ясны і зразумелы адказ на пытанне, якой будзе новая сістэма кіравання, як будзе працаваць суд і мясцовае самакіраванне.

2. Інвестыцыі ў будучыню. Сённяшняя праца над пакетам законаў і рэформаў – гэта шлях да мільярдаў даляраў інвестыцый у новую Беларусь. Інвестары шукаюць зразумелае, прагназуемае, еўрапейскае заканадаўства. Калі яно будзе, то і мільярды інвестыцый не прымусяць сябе чакаць.

3. Рэсурс часу. Добра падрыхтаваныя праекты законаў сёння – гэта рэсурс часу на заўтра. Эксперты сцвярджаюць: акно магчымасцяў складае ад 6 месяцаў да года. Гэта час, каб даказаць людзям, што мы прафесіяналы і ведаем, як і што рабіць.

4. Раскол элітаў. КНБ і праекты законаў садзейнічаюць расколу элітаў клана Лукашэнкі.

Падрабязней – глядзіце ў відэа.