Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

АНДРЭЙ ЗАВАДСКІ

Гэта пра людзей і для людзей, а не пра ўладу!

Праца над праектам закона “Аб мясцовым самакіраванні” доўжылася год. Штотыдзень распрацоўшчыкі праекта закона абмяркоўвалі, аналізавалі, спрачаліся, шукалі і знаходзілі адказы на сотні пытанняў.

Мы звярнуліся да Андрэя Завадскага з сваім пытаннем, у чым актуальнасць падрыхтаванага праекта Закона?!

“Актуальнасць Закону "Аб мясцовым самакіраванні", на мой погляд, у наступным:

--> Закон "Аб мясцовым самакіраванні" — гэта, у першую чаргу, закон не пра фармальна дзеючыя органы ўлады, а пра права грамадзян самастойна арганізовываць сваё жыццё на мясцовым узроўні і эфектыўна адстойваць свой выбар, што вельмі значна для сучаснага беларускага грамадства.

--> Мясцовае самакіраванне — гэта той фундамент публічнай улады, які захоўваецца лепш за іншыя грамадскія, публічныя і дзяржаўныя інстытуты, нават у самыя катастрафічныя моманты гісторыі і жыцця. Таму заканадаўчыя акты пра мясцовае самакіраванне, як інструменты яго рэалізацыі, сёння павінны быць рэальна запатрабаваны беларускай грамадзянскай супольнасцю.

--> Міжнародны досьвед вучыць, што рэформы ў пост-аўтарытарных і пост-таталітарных краінах заўсёды пачыналіся з рэформы мясцовага самакіравання, якое мацуе грамадства і дазваляе людзям пачаць з мясцовага ўзроўня будоўлю новага жыцця.

З праектам закона “Аб мясцовым самакіраванні” можна азнаёміцца тут:

--> https://kanstytucyja.online/index.php/laws/934-zakon_ms

--> https://newbelarus.com/app/index.html?screen=CommunityDetails&contentId=64e7709fd11ccb876867518c&contentType=type-community


Калі ў вас ёсць заўвагі і прапановы па праектах законаў дасылайце іх нам: --> Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Далучайся: https://t.me/konstituciya_bel