Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Пад час сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дэлегацыяй Сенату Чэхіі на чале з Паўлам Фішарам, кіраўніком сенатскага камітэту па замежных справах і бяспецы абмеркавалі магчымасці і перспектывы супрацы.

Адзін з накірункаў - прававая экспертыза праекта Канстытуцыі і праектаў законаў для новай Беларусі. Павал Фішар вельмі прыязна паставіўся да факта, што дэмакратычныя сілы Беларусі, ўжо сёння, актыўна працуюць над візіяй новай Беларусі. “Вакно магчымасцей абавязкова будзе, але да гэтага патрэбна быць максімальна падрыхтаваным”, перакананы Павел Фішар і яго калегі.

Анатоль Лябедзька адзначае, што “ўсе, хто адносна нядаўна прайшоў праз трансфармацыю, разумеюць наколькі актуальна быць падрыхтаваным да часу, калі адчыніцца вакно магчымасцей. Гэта будзе паўгады, магчыма год, за які нам патрэбна будзе змяніць Беларусь, зрабіць яе краінай для людзей, а не для дыктатуры.

І мы гэта зробім!