Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

План дзеянняў на 2025 год, падтрымка добраахвотнікаў і беларусаў: пра што Святлана Ціханоўская размаўляла з былымі палітзняволенымі?

Беларуская лідарка сустрэлася з групай былых палітвязняў у Офісе ў Вільне. Некаторыя ўдзельнікі толькі нядаўна выехалі з Беларусі і падзяліліся актуальнымi асабістымі гісторыямі: пра зняволенне і вызваленне, атмасферу ўнутры краіны, пра тое, як людзі там сябе адчуваюць.

Важнай часткай размовы сталi пытаннi, якiя беларусы найчасцей адрасуюць дэмакратычным сiлам.

Вось, што цiкавiла суразмоўцаў Цiханоўскай:

--> план дзеянняў дэмакратычных сілаў падчас выбараў 2025;
--> падтрымка сілавога блоку і беларускіх добраахвотнікаў;
--> сацыяльная падтрымка найбольш уразлівых груп беларускага грамадства;
--> прыцягненне да адказнасці чыноўнікаў, сілавікоў і вайскоўцаў рэжыму;
--> камунікацыя Офіса і дэмакратычных сілаў з беларусамі, якія знаходзяцца як унутры краіны, так і за яе межамі;
--> магчымасці працаўладкавання і адукацыйныя праграмы за мяжой.

Святлана Ціханоўская: «Вельмі ўдзячная кожнаму, хто знайшоў час і далучыўся да сустрэчы. Мяне захапляе, як людзі, што прайшлі праз рэпрэсіі, не толькі не губляюць надзеі, але і захоўваюць у сабе ўнутраную сілу і цеплыню. Я ўражана ўсімі гісторыямі і ідэямі, якімі былыя палітвязні са мной падзяліліся. Нам вельмі важна заставацца разам і сумесна працаваць – і такія сустрэчы дапамагаюць лепш зразумець, што хвалюе людзей як унутры краіны, так і за яе межамі».