Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Цэнтр “Еўрапейскі Дыялог” працягвае працу па напаўненню пакета пазітыўнай альтэрнатывы новымі праектамі законаў. Як паведаміў нам Анатоль Лябедзька, распачала сваю працу працоўная група па падрыхтоўцы праекта закону “Аб паліцыі”.


“Відавочна, што на такі праект закона ў беларускім грамадстве існуе вялікі попыт. Сілавыя структуры, ў тым ліку і міліцыя, сталі арганічнай часткай карнай сістэмы. Іх галоўная функцыя не абарона людзей, а абслугоўванне патрэбаў палітычнага клана. Гэта тупік! Тут патрэбны масштабны еўрарамонт. І выглядае натуральным пачынаць працу з прававых аспектаў, з дакумента, які дасць магчымасць правесці эфектыўную рэформу праваахоўнай сістэмы”.

Лябедзька паведаміў, што ў працоўную групу ўвайшлі людзі з розным досведам, у тым ліку і тыя, хто выдатна ведае ўсе хібы і недахопы існуючай сістэмы.

Пакет праектаў законаў тут: https://kanstytucyja.online/