Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Цэнтр “Еўрапейскі Дыялог”, Грамадская канстытуцыйная камісія пачалі рэалізацыю дамоўленасцей з Каардынацыйнай Радай аб арганізацыі і правядзенні слуханняў, пад час якіх разглядаюцца, абмяркоўваюцца праекты, канцэпцыі законаў.

21 кастрычніка, ў рэжыме анлайн адбыліся слухані КР па праекце закона “Аб гендарнай роўнасці”.

Вось меркаванне Юрася Губарэвіча, кіраўніка Камісіяі па рэформах і падрыхтоўцы да пераходнага перыяду:

«Гэта першыя слуханні на Каардынацыйнай Радзе, прысвечаныя законапраектам, і гэта вельмі важна, што яны пачалі адбывацца. Каардынацыйная Рада — гэта абраны прадстаўнічы орган розных палітычных і грамадскіх плыняў, і такія публічныя дэбаты даюць выдатную пляцоўку для абмеркавання будучых рэформ. Гэта важна рабіць ужо цяпер, каб у момант пераменаў у Беларусі мы змаглі хутчэй распачаць рэформы. Цяпер у нас ёсць магчымасць не толькі ўсё гэта абмеркаваць, але і пазнаёміцца з экспертнымі напрацоўкамі, каб дакладна ўявіць сабе будучую Беларусь і данесці гэты вобраз да грамадства. У выніку гэта дапаможа грамадзянам больш актыўна ўдзельнічаць у набліжэнні пераменаў.»

А вось як, ацэньвае вынікі слуханняў Анатоль Лябедзька:

“Для мяне гэта, ў пэўнай ступені, гістарычны момант. За пяць гадоў існавання КР гэта самы заўважны і змястоўны крок Рады ад дыскусійнага клуба да протапарламента.
Магчыма мы прыходзім да разумення, што галоўнай задачай КР з’яўляецца абмеркаванне і прасоўванне таго, што мы называем ПАЗІТЫЎНАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА для новай Белврусі - пакет рэформаў і законаў адкладзенага дзеяння. З гэтым і хацеў бы павіншаваць чальцоў КР і ўсіх нас”.

Само абмеркаванне праекта закона можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/live/dod5Pc3erC0?si=J2aGkLAsnE8b75DJ