Пазітыўная альтэрнатыва для новай Беларусі застаецца адным з галоўных прыярытэтаў дзейнасці Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”.
Нагадаем, што ў снежні 2024 года, пад час беларускага тыдня ў Брусэлі, ў Еўрапейскім Парламенце быў прэзентаваны чарговы пакет законапраектаў.
Адзін з іх гэта праект закона “Аб упаўнаважаным па правах чалавека”. Мы інфармуем нашых падпісчыкаў, што ўжо можна пазнаёміцца з тэкстам заканапраектам і даць свае прапановы, заўвагі і прапановы --> https://kanstytucyja.online/index.php/laws/977-ombudsman
У лютым распачала працу працоўная група па падрыхтоўцы праекта закона “Аб пракуратуры”. Ужо адбылося некалькі паседжанняў. Зараз ідзе абмеркаванне канцэпцыі праекта будучага закона.
Як паведаміў нам каардынатар групы Аляксандр Ракіцкі “праца займе 4-5 месяцаў у рэжыме штотыдневых паседжанняў. Да супрацы будуць прыцягнуты і міжнародныя эксперты. Наша задача падрыхтаваць якасны праект, які пераўтворыць пракуратуру з карнай структры ў эфкетыўны інструмент кантроля за выкананнем Канстытуцыі і законаў”.
Пасля завяршэння працы праект закона “Аб пракуратуры” будзе даступны для абмеркавання.