Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі у Гданьску гэта выдатная пляцоўка, каб гаварыць пра новую Беларусь, краіну, дзе Канстытуцыя - гэта закон прамога дзеяння, дзе чалавек, яго годнасць гэта - вышэйшая мэта дзяржавы.

Круглы стол “Канстытуцыйная рэформа у працэсе пераходу ад аўтарытарнага праўлення да дэмакратыі” не толькі выклікаў павышаную цікавасць, але і жывую дыскусію.

Прэзентацыя, якую зрабілі:

- Валер Журакоўскі, Грамадская канстытуцыйная камісія,

- Аляксандр Дабравольскі, старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай,


вылілася у дзвухгадзінную размову, дыскусію пад час якой спрачаліся розныя пазіцыі, на шалі вагаў узважваліся аргументы і, напрыканцы, знаходзілі, калі не кансенсус, то канстытуцыйную большасць.

Як адзначыў мадэратар круглага стала дырэктар Цэнтру “Еўрапейскі Дыялог” Анатоль Лябедзька “чым бліжэй канец дыктатуры, тым вышэй попыт на візію новай Беларусі, краіны для жыцця і гонару. Такія дыскусіі маюць высокі каэфіцыент карыснага дзеянне, бо на іх не прыходзяць выпадковыя людзі і пасля такіх сустрэчаў, абавязкова, павялічваецца колькасць жадаючых працаваць разам з намі”.

 Праект КНБ і праекты законаў вы знойдзеце тут? https://kanstytucyja.online/index.php/belkan.html