Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Рухацца трэба наперад! Але не забывайцеся кідаць позірк у люстэрка мінулага.

Тры галоўныя дасягненні ў супрацы з парламенцкай супольнасцю ў 2024 годзе.

1. Пагадненне аб супрацы ЕП і дэмакратычных сілаў Беларусі альбо дамова "Метсолы - Ціханоўскай", падпісаная ў траўні. Чаму гэта важна? Гэта легітымнасць, гэта суб’ектнасць, а значыць акт міжнароднага прызнання. Гэта шанец, на тое, каб пад час перамоваў аб пасляваеннай Еўропы дэмакратычная Беларусь мела магчымасць адстойваць інтарэсы 9,5 мільёнаў беларусаў. Гэта пагадненне стварае магчымасці падпісанння пагадненняў і дамоў з дзесяткамі парламентаў, а гэта значыць Беларусь у павестцы дня.

2. Люксембургскія рашэнні - рэкамендацыі для дэпутатаў і нацыянальных парламентаў. Гэта спроба вырашаць праблемы беларусаў сістэмна а не ў рэжыме пажарнай каманды. Рэалізацыя рэкамендацый дазваляе прадухіліліць з’яўленне жалезнага занавеса паміж Беларусью і Еўропай.

 


3.Студзеньская Рэзалюцыя ПАРЕ у адпаведнасці з якой Беларусь у Асамблеі прадстаўляюць дэмакратычныя сілы - дэлегацыя ад КР. А таксама з’яўленне двух дакладчыкаў па Беларусі. Гэта дазваляе трымаць Беларусь у павестцы дня і сістэмна працаваць у актуалтнай міжнароднай арганізацыі. Канешне ж вынікам года зачтаецца Альянс дэпутацкіх групаў "За дэмакратычную Беларусь". Нагадаю гэта дэпутацкія группы больш чым у 20 парламентах свету. Гэта амаль 400 парламентарыяў - сяброў Беларусі.