Дзейнасць Канстытуцыйнага суда можа спрыяць стварэнню прававой дзяржавы і падзелу ўлады, бо Канстытуцыйны суд мусіць быць гарантам выканання Канстытуцыі. Ён можа прызнаваць акты ўлады неканстытуцыйнымі або неадпаведнымі прынцыпам міжнароднага права. Але гэта не адбываецца пры рэжыме Лукашэнкі.

Як змяніць Канстытуцыйны суд і якія рэформы неабходныя пасля пераменаў, каб Канстытуцыя не толькі на паперы была галоўным законам у краіне – у відэа.

Таксама кожны жадаючы можа далучыцца да абмеркавання канцэпцыі па фармаванні і працы Канстытуцыйнага суда новай Беларусі па спасылцы: https://kanstytucyja.online/index.php/draft-laws.html