21 кастрычніка, ў рэжыме анлайн адбыліся слухані КР па праекце закона “Аб гендарнай роўнасці”.
Вось як, ацэньвае вынікі слуханняў Анатоль Лябедзька.
“Для мяне гэта, ў пэўнай ступені, гістарычны момант. За пяць гадоў існавання КР гэта самы заўважны і змястоўны крок Рады ад дыскусійнага клуба да протапарламента.
 
Магчыма мы прыходзім да разумення, што галоўнай задачай КР з’яўляецца абмеркаванне і прасоўванне таго, што мы называем ПАЗІТЫЎНАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА для новай Белврусі - пакет рэформаў і законаў адкладзенага дзеяння. З гэтым і хацеў бы павіншаваць чальцоў КР і ўсіх нас”. 
Само абмеркаванне праекта закона можна паглядзець тут:




