Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

В Бундестаге Германии сформирована депутатская группа "За демократическую Беларуь". Одной из её целей является помощь политзаключённым Беларуси. Немецкие депутаты будут работать в направлении их освобождения из лукашенковских застенков. Более подробно в видео.     

Анатоль Лябедзька:
“Бундэстаг без дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь” як вясна без пралескаў.
Таму я ў Берліне, ў Бундэстагу. Сустрэчы, перамовы, і вынік - парламенцкай групе быць!
Тры галоўныя фракцыі Бундэстага - ХДС, сацыял-дэмакраты і зялёныя,  дэлегуюць сваіх дэпутатаў у групу.

Што абмяркоўвалі яшчэ?

- кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якая б магла стартаваць у верасні, ў дзень нараджэння Аляся Бяляцкага.

- стажыроўкі для маладых беларусаў. У мінулым годзе 4 беларусы прайшлі стажыроўку ў Бундэстагу і аставілі добрае ўражанне. Абмеркавалі працяг праекта ў новым складзе парламента. Рыхтуем новыя кадры для новай Беларусі.


- працягваю шукаць магчымасці, як задзейнічаць сетку   па аздараўленні чарнобыльскіх дзяцей для патрэбаў беларускіх палітвязняў і чальцоў іх сем’яў. Так, тут шмат працы, але дэпутатам прапанова падаецца цікавай. На восень плануем зладзіць сустрэчу парламентарыяў, прадстаўнікоў нямецкіх, чарнобыльскіх ініцыятываў, беларускай дыяспары, каб абмеркаваць ініцыятыву.

- мемарандум аб супрацы дэмакратычных сілаў і Бундэстага. Выглядае як жураў у небе, але ж і пагадненне з Еўрапарламентам два гады назад, напачатку мела падтрымку аднаго аптыміста. Рыхтуем праект!

- праца ў ландтагах. Задача - стварыць невялікія дэпутацкія групы па Беларусі. Пакуль гэта выглядае, як амбіцыя да якой доўгая дарога.
Такія групы мусяць наўпрост працаваць з беларускай дыяспарай, а таксама, па тэме мясцовага самакіравання. На мапе Нямеччыны, абазначылі прыярытэты - Дрэздан, Мюнхен, Франкфурт.