“Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Малгажаты Кідавы-Блонскай прэтэндуе каб быць адной з самых змястоўных і выніковых”, - так падсумоўвае вынікі перамоваў у Сенаце Польшы Анатоль Лябедзька.
Па першае, ужо напачатку сустрэчы маршалак Сената анансавала, што Сенат, у студзені прыме рэзалюцыю аб непрызнанні “выбараў”.
Па другое, яна падтрымае акцыю “Напішы палітвязню Беларусі” і ангажуе сенатараў, каб яны сталі хроснымі для беларускіх палітвязняў.
Па трэцяе, рыхтуем прэзетацыю пакета законапраектаў у Сенаце, ўвесну бягучага года. Гэта будзе працяг эстафеты з удзелам Сейма Літвы, Еўрапарламента і зараз Сената Польшы.
Сенат гатовы інвестваць у кадры для новай Беларусі, а значыць, праграма стажыровак стартуе ў гэтым годзе.
У сустрэчы прыняў удзел Гжэгаж Схетына, кіраўнік групы “За вольную Беларусь” і частка размовы была прысвечана абмеркаванню планаў дзейнасці групы.