Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Адзіным механізмам барацьбы з наступствамі дыктатуры стала Нацыянальная рада па вывучэнні архіваў.

З дапамогай яе ў 2004-м, напрыклад, адбылася рэформа судовай сістэмы. Цяпер дзеючыя суддзі не могуць займаць пасады, калі ў іх была сувязь з тайнай паліцыяй. Аднак люстрацыйныя меры могуць прымяняцца толькі да дзяржаўных службоўцаў, а палітыкі не лічацца такімі. Таму ва ўладзе і буйным бізнэсе Румыніі дагэтуль ёсць людзі з Секурытатэ, а былыя службоўцы тайнай паліцыі працягваюць ціснуць на Нацыянальную раду па вывучэнні архіваў. 

Адсутнасць сістэмнай люстрацыі прывяла да канфлікту ў грамадстве, які існуе дагэтуль. У 2014 годзе амаль 66% румынаў прагаласавалі б за дыктатара, калі б ён удзельнічаў у выбарах, а 69% лічаць, што пры камунізме жылося лепш.


Такім чынам, няўдалая люстрацыя ў Румыніі спрыяе грамадскаму канфлікту, які цягнецца нават 30 гадоў пасля смерці Чаўшэску. 


Верагодна, у Беларусі будзе таксама вельмі складана правесці люстрацыю. Ананімнасць сілавых структур, за выключэннем кіруючых пасад, зменшыць шанцы на справядлівы суд ці забарону займаць пасады канкрэтным асобам. Аднак варта засяродзіць увагу на тым, каб удзельнікі рэпрэсій не трапілі на дзяржаўныя пасады, ці зрабіць дакладны пералік пасад, якія ім забаронена займаць.

Своечасовая дакладная люстрацыя, разам з дакументаваннем злачынстваў і заахвочваннем публічных дыскусій пра мінулае, можа не дапусціць да ўлады новага дыктатара ў Беларусі.

Далучайся да нас --> https://t.me/konstituciya_bel