Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Аб гэтым нашаму каналу заявіў Анатоль Лябедзька пасля сустрэчы з Дайніюсам Жалімасам, дэпутатам ЕП, былым старшынёй Канстытуцыйнага суда Літвы. Гэта адбудзецца ў снежні бягучага года, пад час беларускага тыдня ў Брусэлі.

“Для нас, гэта не толькі бачанне, якой павінна быць Беларусь”, - тлумачыць дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы, але і арганічная частка працы па еўраінтэграцыі Беларусі. Адзін з Капенгагенскіх крытэраў, гэта адпаведнасць краіны еўрапейскаму праву”. Сярод пакета законапраектаў, што будуць прэзетаваны ў Еўрапейскім парламенце - праекты законаў “Аб мясцовым самакіраванні”, “Аб паліцыі”, “Аб амбудсмене”.

Дайніюс Жалімас перакананы, што “вакно магчымасцей для Беларусі, абавязкова, будзе, але яно не будзе бязконцым, і да яго патрэбна рыхтавацца зараз і цяпер. Праект Канстытуцыі, законапраекты гэта ваш ключ да дзвярэй будучыні”.