Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Па прапанове Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” у Каардынацыйнай Радзе створана "Камісія па рэформах і падрыхтоўцы пераходнага перыяду".


У адпаведнасці з дзейным рэгламентам, ініцыяваў стварэнне адмысловай камісіі Юрась Губарэвіч.

Мэты дзейнасці камісіі садзейнічанне Каардынацыйнай радзе ў выпрацоўцы рашэнняў адносна ключавых пытанняў пераходнага перыяду, а менавіта:

--> распрацоўцы стратэгіі пераходнага перыяду;

--> падрыхтоўцы, разгляду і зацьвярджэнню праектаў рэформаў (законаў);

--> фармаванні стратэгіі стварэння кадравага рэзерву дзяржаўных служачых;

Ачаліў камісію Юрый Губарэвіч, прадстаўнік фракцыі Каманда Паўла Латушкі і Рух “За Свабоду”. Намесніцай кіраўніка камісіі абрана Марыя Яфімава, прадстаўніца фракцыі "Еўрапейскі выбар".

У склад камісіі таксама ўвайшлі: Таццяна Мартынава, фракцыя "Хопіць баяцца!", Яўген Караўлаў, фракцыя "Моладзевы наступ".


Мэты агучаны, зараз колькі слоў пра задачы:


--> арганізацыя правядзення слуханняў, круглых сталоў, тэматычных сесій для выяўлення думак і пазіцый дэлагатаў Каардынацыйнай рады і запрошаных экспертаў па пытаннях аднесенных да сферы дзейнасці камісіі;

--> высвятленне пазіцыі беларускіх грамадскіх і палітычных лідараў, ініцыятыў і арганізацый дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці; 

--> далучэнне да працы па дасягненні мэтаў камісіі прадстаўнікоў міжнародных і замежных структур, інстытутаў, органаў дзяржкіравання;

--> садзейнічанне выпрацоўцы супольнай пазіцыі прадстаўнікоў структураў дэмакратычных сілаў, удзельнікаў пратакола аб узаемадзеянні, адносна пытанняў аднесеных да сферы дзейнасці камісіі;


--> іншыя задачы і метады дзейнасці, якія не супярэчаць Статуту КР і пратаколу аб узаемадзеянні.

 

Далучайся: https://t.me/European_Dialog