Святлана Ціханоўская сустрэлася з спікерам Парламента Італіі Lorenzo Fontana.

Гэта была сустрэча знаёмства. Lorenzo Fontana прадстаўляе партыю прэм’ер-міністра Італіі. Сама Сальвіні - аб’яднаўчая і кансалідуючая фігура для тых еўрапейскіх партый, што месцяцца пад дахам кансерватараў і рэфармістаў. На выбарах у Еўрапейскі Парламент гэта палітычная сіла можа заняць 4-5 месца.

Ціханоўская і спікер Палаты Дэпутатаў Фонтана абмеркавалі міжпарламенцкую сустрэчу Альянса груп “За дэмакратычную Беларусь” у італьянскім парламенце. Сустрэча мусіць адбыцца восенню бягучага года.

Зараз у Італіі самая вялікая дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь”— 64 дэпутаты. Таксама пад час сустрэчы абмеркавалі падтрымку палітзняволеных, стажыроўкі для маладых беларусаў.