2021-03-11
"Наша Нiва" от 10.03.2021
"Каманда Ціханоўскай прадставіла свой праект Канстытуцыі"
Апазіцыя распрацавала праект новай Канстытуцыі. Апазіцыя яшчэ ў 2019 годзе стварыла працоўную групу па падрыхтоўцы змяненняў у Канстытуцыю. Пасля выбараў у жніўні 2020 года яе дзейнасць была актывізаваная, склад перагледжаны. Святлана Ціханоўская, якая прасоўвае тэму канстытуцыйнай рэформы, ухваліла дзейнасць групы для выпрацоўкі адпаведных прапаноў. Парламент і прэзідэнт Праект прадугледжвае пераход дзяржавы з прэзідэнцкай формы праўлення на парламенцкую: менавіта парламент будзе прызначаць прэм\'ер-міністра, зацвярджаць урад, прымаць законы і пастановы.Урад, у сваю чаргу, будзе рабіць справаздачу перад парламентам.
Прэзідэнт у гэтай сістэме будзе выконваць прадстаўнічыя функцыі.У праекце адзначаецца, што прэзідэнт абіраецца народам на пяць гадоў, а адна і тая сама асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны на працягу свайго жыцця. Мясцовае самакіраванне У варыянце Канстытуцыі таксама прапануецца змяніць падыход да мясцовага самакіравання: кіраўнікоў мясцовых выканкамаў цяпер будуць выбіраць дэпутаты, выбраныя жыхарамі адпаведных тэрыторый.Для стварэння незалежнай судовай сістэмы прапануецца стварыць Нацыянальны савет правасуддзя. Дзве траціны яго членаў будуць абірацца з\'ездам суддзяў, а адна трэць — калегіяй адвакатаў. Гэты орган будзе вырашаць пытанні кадравых прызначэнняў суддзяў.Таксама прапануецца ўзмацніць ролю Нацыянальнага банка.
Мова, герб і сцяг У праекце Канстытуцыі ў якасці дзяржаўных моў названыя беларуская і руская мовы, але з перспектывай для беларускай як адзінай дзяржаўнай.«Паважаючы права кожнага выбіраць мову зносін, дзяржава ажыццяўляе меры па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы для наступнага надання ёй у Канстытуцыі статусу адзінай дзяржаўнай мовы», — гаворыцца ў праекце.У якасці дзяржаўнага сцяга ў праекце прапануецца БЧБ, у якасці герба — «Пагоня», у якасці дэвізу — «Жыве Беларусь!».
Адукацыя і ахова здароўя У праекце прапісаны акадэмічныя свабоды і аўтаноміі для ВНУ, а таксама права на стварэнне органаў студэнцкага самакіравання.Што тычыцца аховы здароўя, як і ў дзейным варыянце, беларусам гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Смяротнае пакаранне У праекце Канстытуцыі смяротнае пакаранне забароненае.