Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ў Берліне, з беларускай нагоды, прайшлі міжпарламенцкі форум і дэбаты ў Бундэстагу.

Вынік: фармаванне Альянса парламенцкіх групаў сяброў Беларусі і прыняцце рэзалюцыі “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”.

Гэта значная падзея міжнароднай супрацы з дэмакратычнай Беларуссю.

Стварэнне Альянса ставіць пачатак кааліцыйнай супрацы групаў сяброў Беларусі. Рэзалюцыя вяртае Беларусь у парадак дня, удакладняе наступныя крокі ціску на рэжым і, разам з тым, удакладняе шляхі падтрымкі беларусаў.

Сярод іншага, дакумент:


- Вітае ўжо наяўныя меры ціску на рэжым і ўхваляе наступныя.

- Падтрымлівае ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці, мовы і культуры.

- Абяцае наступную падтрымку беларускім медыя, дэмакратычныя структурам і грамадскім ініцыятывам.

- Забяспечвае рэабілітацыю палітзняволенных і асобаў, пацярпелых ад рэпрэсій.

- Надае асаблівую ўвагу вырашэнню юрыдычных пытанняў датычных беларусаў за мяжой.