Шматпартыйную сістэму можна будаваць па рознаму. Пры дыктатуры, што не канструюй усё адно атрымаецца КПСС. Што і бачым на прыкладзе лукашэнкаўскай Беларусі. Рэжым прыклаў намаганні і правёў спецаперацыю па ліквідацыі апазіцыйных партый. Але ці дасягнуты мэты? Які вынік?!
На Кангрэсе PЕS у Малазе дзве сацыял-дэмакратычныя партыі, лікідаваныя ў Беларусі, атрымалі статус наглядальніка, што сведчыць аб іх міжнароднай легімітызацыі. Інтэграцыю беларускіх партый у PES падтрымала і паслядоўна прасоўвала Святлана Ціханоўская.
Мы папрасілі пракаментаваць вынікі Кангрэсу ў Малазе кіраўнікоў БСДП (Г) і “Нароодная Грамада”.
Ігар Барысаў, лідэр БСДП - “Далучэнне да PES - гэта прызнанне беларускіх сацыял-дэмакратаў адпавядаючых дэмакратычным традыцыям еўрапейскага сацыялізму. Гэта наш геапалітычны выбар на карысць супрацы з Еўропай. Гэта новая пляцоўка, дзе будзе ўздымацца беларускае пытанне і будуць чутны галасы беларускіх сацыял-дэмакратаў”.
Яўген Вільскі, выконваючы абавязкі старшыні партыі Народная Грамада. - “На Конгрессе РЕS (партии европейских социалистов) в Малаге, 10 ноября прошел беларуский день. Две беларуские социал демократические партии были утверждены в составе РЕS в качестве партий наблюдателей. Это партия "Народная Грамада" лидером которой является Николай Статкевич и БСДП. Это событие показывает, что беларуский вопрос возвращается в повестку дня. В европейскую структуру принимаются партии лишенные регистрации в своей стране. Народная Грамада в 2005 году, БСДП пару месяцев назад”.
Нашы віншаванні актывістам і прызільнікам Народнай Грамады і БСДП.
PS зараз лідэры 6 з 9 дэмакратычных партый Беларусі знаходяца за кратамі. Будзем салідарнымі!