Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Ужо сёння па ініцыятыве трох фракцый СДПГ, САЮЗ 90/ЗЯЛЁНЫЯ і СвДП Бундэстаг ФРГ разгледзіць праект Рэзалюцыі - «За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і».

Нямецкі Бундэстаг заяўляе:

Бундэстаг рашуча стаіць на баку ўсіх людзей, якія выступаюць за дэмакратыю і правы чалавека, свабоду, самавызначэнне і справядлівыя выбары ў Беларусі. Наша салідарнасць з беларускім дэмакратычным рухам застаецца непарушнай. Дэпутаты Бундэстагу ставяцца з павагай і падтрымліваюць шматлікіх беларускіх змагароў за свабоду, якія асабіста плацяць вельмі высокую цану за мэту дасягнення дэмакратычнай Беларусі.


Нямецкі Бундэстаг памятае ахвяр беларускага рэжыму, якія загінулі падчас пратэстаў пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў летам 2020 года праз ужыванне дзяржаўнага гвалту або як палітвязні ў беларускіх турмах у нечалавечых умовах. Выказваем шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых. Дэпутаты Бундэстагу ўсведамляюць глыбокі боль, які церпяць многія беларусы ад рук рэжыму.



Нямецкі Бундэстаг выказвае салідарнасць з усімі палітвязнямі ў Беларусі. Іх вызваленне мае найвышэйшы прыярытэт. Імкненне да свабоды, чалавечай годнасці і дэмакратыі - гэта не злачынства, а права чалавека. Узяўшы патранаж над больш за 100 палітзняволенымі, дэпутаты Нямецкага Бундэстагу дапамагаюць пастаянна прыцягваць увагу да жахлівага становішча палітычных зняволеных і не даць пра іх забыць. З заснаваннем «Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі» у Бундэстагу быў створаны форум для рэгулярнага абмену з беларускім дэмакратычным рухам пра будучыню краіны.

Гісторыя і роля Нямеччыны ў Еўропе абавязваюць нас падтрымліваць рух за дэмакратыю і свабоду на нашым кантыненце па меры нашых сіл і магчымасцяў. З агрэсіўнай вайной Расіі супраць Украіны, якая парушае міжнароднае права, зноў стала відавочным, што аўтакратычныя рэжымы ўяўляюць непасрэдную пагрозу міру, бяспецы і стабільнасці нашага заснаванага на пэўных правілах еўрапейскага мірнага парадку. Таму таксама мы асабіста зацікаўлены ва ўмацаванні дэмакратычных сіл у нашым еўрапейскім суседстве.