Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА

Учора быў фантастычны дзень - 21 дэпутатская група і дэлегацыя па Беларусі Еўрапейскага Парламента сталі АЛЬЯНСАМ, які ставіць сваёй мэтай - Еўрапейскі Звяз ад Лісабону да Віцебска, Луганска, Кішынева і Тбілісі.

Нашы задачы:

* Трымаць Беларусь у міжнароднай павестцы дня.

* Стварыць шырокую, эфектыўную міжнародную кааліцыю па Беларусі, з моцнай, дзеездольнай, парламентскай састаўляючай.

* Прасоўваць супольныя наратывы:

- Беларусь не Расія!
- Лукашэнка не Беларусь!
- Без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы!

* Вызваліць палітычных вязняў і прыцягнуць да адказнасці тых хто здзейсніў зланчынствы.


* Аказаць максімальную падтрымку для падрыхтоўкі праектаў законаў і кадраў для Новай Беларусі

* Садзейнічаць у інтэграцыі беларусаў, вымушаных пакінуць краіну з-за рэпрэсій і пераследу

Не меньш важнае - ЭНЭРГЕТЫКА і МАТЫВАЦЫЯ сустрэчаў, дыскусій і планаў. Парламентарыі з задавальненнем паўтаралі тэзу - “заражоныя вірусам беларускасці і свабоды!” Мы бачым наш патэнцыял, новыя магчымасці і сінергію супольных планаў і дзеянняў.


Цяпер я разумею, як было важна сабраць парламентарыяў з Нямечччыны, Гішпаніі, Літвы, Польшы, Нарвегіі, Малдовы, Чэхіі, Італіі, Люксембурга, Францыі, Грузіі, Латвіі, Партугаліі РАЗАМ, каб паціснуць руку, паглядзець адзін аднаму ў вочы. Мы рыхтуем Палітычны Каляндар Альянса. Яго першым пунктам стане Дзень міжнароднай салідарнасці з Беларусью 12 лістапада.

Што яшчэ?! Пасля учарашняга дня Беларусі стане больш у 21 краіне еўраатлантычнай прасторы!

Невялікая стомленасць і неверагоднае задавальненне!

Жыве Беларусь!