Анатоль ЛЯБЕДЗЬКА
1000 крокаў насустрач адзін аднаму.
Гэта быў ужо другі Форум, што сведчыць аб наяўнасці попыту і ўапатрабаванасці на такую беларуска-украінскую пляцоўку. За два дні працы было агучана шмат цікавых прапаноў, незамусоленых ідэяў, дыскусійных наратываў.
Зафіксую толькі некаторыя з іх, як вынік працы і план наступных дзянняў. Яўген Магда кажа пра 1000 крокаў, якія мусяць зрабіць беларусы і украінцы насустрач адзін аднаму. Вось сем з іх пасля Форуму Астрожскіх у Львове.
Падрыхтоўка і арганізацыя слуханняў па Беларусі на сумесным паседжанні Камітэтаў па міжнародных пытаннях, нацыянальнай бяспецы і міжфракцыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь” Вярхоўнай Рады Украіны.
- Кансультацыі на прадмет магчымасці прызначэння спецпрадстаўніка Вярхоўнай Рады па Беларусі;
- Слуханні у Львоўскай абласной радзе з удзелам прдстаўніцтва джмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне, беларускай дыяспары і беларускіх дабраахвотнікаў;
- Стварэнне дэпутатскай групы па Беларусі ў мясцовым самакіраванні Львоўскай вобласці;
- Рэалізацыя навучальных праектаў, скіраваных на падрыхтоўку кадраў для новай Беларусі;
- Супольныя праекты па прававой экспертызе, падрыхтоўцы заканадаўства адпавядаючага крытэрам і патрабаванням Еўрапейскага Звязу;
- Хросныя, дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны для палітычных вязняў Беларусі, асуджанных за падтрымку Украіны;