Аб гэтым было заяўлена пад час сустрэчы Анатоля Лябедзькі і Віталя Маўчанава з прадстаўнікамі знешнепалітычнага ведамства Латвіі.
Мы папрасілі дарадцу Святланы Ціханоўскай падзяліцца вынікамі сустрэчаў ў МЗС і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
“Для нас было важным зразумець прыярытэты новага ураду і абноўленага МЗС. Падаецца цікавасці да Беларусі, нават стала больш. Вы наш сусед - гэта базавае палажэнне на якім грунтуюцца працоўныя планы знешнепалітычнага ведамства Латвіі. Сама павестка сустрэчы уключала больш дзесятка разнастайных пытанняў, уключаючы пытанні бежанцаў, прававога стану беларусаў у Латвіі, мяжы, падтрымкі беларускіх арганізацый у Латвіі.
Пад час сустрэчы у МЗС пачулі багата добрых словаў у адрас беларускай дыяспары, той часткі, што неабыякавыя да будучыні Беларусі, як дэмакратычнай, еўрапейскай краіны. Было прыемна чуць, што “беларусы жывыя, творчыя, ініцыятыўныя”.
А напярэдні, як раз мелі добрую, грунтоўную дыскусію з прадстаўнікамі дыяспары. За паўтары гады ад нашай апошняй сустрэчы сапраўды адбыліся зрухі ў іх працы. І разам з тым добра што працягваецца дыскусія як аптымізаваць працу, як зрабіць яе больш эфектыўнай. Прыемна было чуць, што шэраг маіх парадаў з папярэдняй сустрэчы сталі планам дзеянняў, у тым ліку датычна стварэння і рэгістрацыі новых арганізацый.
Што яшчэ раілі?!
- Не баяцца ўдзелу ў выбарчых кампаніях.
- Наладзіць сістэмную працу з групай “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме Латвіі. Рухацца да стварэння дэпутатскай групы па працы з беларускай супольнасцю у мясцовым самакіравані.