Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

У нас агульная мэта - Еўрапейскі Звяз ад Лісабона да Віцебска і адзіны вораг - дыктатура Пуціна і Лукашэнкі

Сустрэча з міжфракцыйнай, дэпутатскай групай “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме Латвіі.

Калі адным сказам - на адным дыханні, зацікаўлена, дынамічна, крэатыўна, эфектыўна.

Дамовіліся:

1. аб хросных для палітычных вязняў Беларусі. Кіраўнічка групы Leila Rasima, яна ж старшыня Камітэту заявіла аб гатоўнасці апекаваць Алу Сакаленку. Ад дэпутатаў паступіла прапанова , каб гэта былі палітзняволеныя з рэгіёнаў мяжуючых з Латвіяй.

2. аб прававой экспертызе праектаў законаў, што распрацоўвае і рыхтуе дэмакратычная, экспертная супольнасць Беларусі.

3. аб стажыроўцы для маладых беларусаў у Сейме Латвіі (патрэбна яшчэ дадатковая прапрацоўка фінансавай падтрымкі праекта)

4. аб тэматычных ан-лайн прэзентацыях для парламентарыяў Сейму.

5. аб супрацы у міжнародных, парламентскіх арганізацыях.

Прадстаўнікі групы “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Латвіі прымуць удзел у сустрэчы прадстаўнікоў групаў у Берліне.


Таксама разлічаваем, што партыі прадстаўленыя ў Парламенце Латвіі дашлюць сваіз дэлегатаў на Міжпартыйны Форум “8+100», што пройдзе у снедні ў Еўрапейскім Парламенце.


Правялі дыскусіі аб:

1. карэктыроўцы паправак заканадаўства, якое датычыць аўтатранспарту беларусаў, якія зараз пражываюць у Беларусі. Нашы аргументы пачуты і будуць перададзены у профільны камітэт што разглядае папраўкі. Ёсць верагоднасць, што не будзе узгадвання Беларусі у папраўках. (працягваем супрацу)

2. аб падаўжэнні дзеяння ВНЖ з аднаго году да трох
3. аб парламентскім маніторынгу сітуацыі з бежанцамі.

Падсумоуваючы вынікі Анатоль Лябедзька адзначыў “у нас агульная мэта - Еўрапейскі Звяз ад Лісабона да Віцебска і адзіны вораг - дыктатура Пуціна і Лукашэнкі”

З кароткай справаздачай па гарачых падзеях
Анатоль Лябедзька
Віталь Маўчанаў