Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 


Адной з важных падзеяў мінулагы тыдня стала сэсія Парламентскай Асамблеі Рады Еўропы у Страсбургу. Беларусь перыядычна ўзгадвалася, як на паседжаннях камітэтаў Асамблеі, так і на пленарным паседжанні.

У мерапрыествах ПА РЭ ужо трэцюю сэсію запар прымала удзел дэлегацыя стала дзейнай нарады палітычных партый Беларусі. Тры дэлегаты з мандатам ад дзевяці партый рэтранслявалі ўзгодненыя пасланні. А менавіта:

1 спецаперацыя рэжыму па ліквідацыі дэмакратычных партый у Беларусі гэта чарговае сведчанне дрэйфу ад аўтарытарызму да дыктатуры. Акцэнт сваёй дзейнасці партыі пераносяць за межы Беларусі, але з скіраванасцю на Беларусь і яе грамадзянаў, незалежна ад таго, дзе яны фізічна знаходзяцца.

2 наша будучыня - гэта сяброўства ў ЕЗ, у Еўропе ад Лісабона да Віцебску. Дэмакратычныя партыі Беларусі прасоўваюць еўрапейскі выбар і еўрапейскую перспектыву ужо больш за 30 гадоў

3 Беларусь - не Расея, Лукашэнка - не Беларусь. Без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы. Нельга будаваць для беларусаў Бярлінскі мур, бо гэта вяртае краіну ў савецкае мінулае.

4 стала дзейная нарада палітычных партый Беларусі, мае намер і палітычную волю інтэграваць у беларускую павестку як мага больш еўрапейскіх партый. Рэалізацыі гэтай задачы мусіць садзейнічаць Міжпартыйны Форум “8+100”, што пройдзе ў снежні бягучага году у Еўрапейскім Парламенце.

5 ПА РЭ мусіць на зімовай сэсіі разгледзіць і прыняць адмысловы Даклад па Беларусі. Гэта актуальна зрабіць перад псеўдавыбарамі, які рыхтуе беларускі рэжым. Гэта вадна цяпер, калі колькасць палітычных вязняў толькі ўзрастае.

6 прыйшоў час інстуцыяналізацыі дэмакратычных партый Беларусі у ПА РЭ у якасці наглядальніка альбо адмыслова запрошаных. Гэта будзе важнай інвестыцыяй у падтрымку новай Беларусі і дэмакратычных сілаў.


P.S. даклад па Беларусі будзе разгледжаны у студзені