“Партыі, ліквідаваныя пад час правядзення спецаперацыі па зачыстцы палітычнай прасторы у Беларусі нікуды не знікнуць, а пройдуць перыяд перафарматавання і трансфармацыі”.
Такі прагноз робіць Анатоль Лябедзька, дарадцы Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы.
“Дэмакратычныя партыі заўсёды мелі абмежаваныя магчымасці і рэсурсы для сваёй дзецнасці у самой Беларусі. Але іх было дастаткова, каб мець мінімальныя камунікацыі з грамадзянамі, і каб дабівацца дэлігімітызацыі рэжыма на міжнароднай арэне.
Зараз іх не проста ліквідавалі, праз нейкі час яны трапяць у спісы экстрэмістскіх арганізацый. Гэта непазбежна, бо рэжым дрэйфуе ў бок сталінскіх буйкоў. “Выбары 2024” гэта для Беларусі этап, пад час якога краіну пад канвоем адправяць у мінулае, дзе у публічнай прасторы няма альтэрнатывы, дзе чалавечнасць, свабода, вальнадумства пад забаронай.
Разам з тым, сотні тысячаў беларусаў, выдаўленых з краіны, сярод якіх нямала актывістаў і прыхільнікаў ліквідаваных, палітычных партый, атрымоўваюць новыя магчымасці для развіцця і дзейнасці. У іх, дакладна, будзе міжнародная легітымнасць і пэўныя рэсурсы для ўздзеяння на сітуацыю ўнутры Беларусі. Будзе перафарматаванне, адаптацыя і дзейнасць”.