Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

19 верасня 1991 Вярхоўны Савет 12 склікання прагаласаваў за тое, каб герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. За гэта гістарычнае рашэнне прагаласавалі 231 парламентарый.

І тут варта ўзгадаць вельмі цікавую гісторыю якая суправаджала тое галасаванне. Пасля таго, як на табло для галасавання высвецілася лiчба 231 (роўна столькi галасоў патрэбна было для прыняцця станоўчага рашэння) да мiкрафона падбег дэпутат Мiлаванаў.

Захлёбваючыся эмоцыямi генерал запатрабаваў скасавання вынікаўтгаласавання. Маўляў дэпутат Шыпко нацiснуў на кнопку галасавання за парламентарыя Шэймана. Пачаўся вэрхал і слоўная перастрэлка паміж дэпутатамі. І тут у залу заходзiць Вiктар Шэйман, падыходзіуь на мікраыону i кажа, што Шыпко галасаваў па яго просьбе.

Зала уўарвалася апладысментамі. Вось такiя зiгзагi гiсторыi

 



 

 


#жывебеларусь #будземразам