Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Сейм Літвы распачынае працу 11 верасня. Большасць дэпутатаў яшчэ ў адпачынку, але дзверы кабінетаў некаторых парламентароў працаголікаў ужо адчынены.


Як кажа Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы, “грукайся ва ўсе дзверы якая небудзь і адчыніцца”.


Як бачым гэта дзверы кабінету Жыгімантаса Павілёніса, старшыні Камітэту па міжнародных пытаннях і кіраўніка дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы.


Цікавімся, што абмяркоўвалі, якія навіны?!


“Падзякаваў Жыгісу за садзеянне ў арганізацыі сустрэчы з 25 дэпутатамі з 14 краін, якая адбылася на мінулым тыдні ва Украіне. Гэта парламентарыі, што стала займаюцца міжнароднай палітыкай і нацыянальнай бяспекай. Была добрая нагода не толькі гаварыць пра Белврусь, але і дамовіцца пра супрацу з некаторымі дэпутатамі.

І, натуральна, абмяркоўвалі перспектыву новага галасавання па заканапректу, які рэгулюе прававы статус беларусаў у Літве. Сітуацыя не простая, але ёсць месца і для аптымізму. Наша задача дайсці з сваёй пазіцыяй, з сваёй аргументацыяй да кожнай фракцыі, а, ідэальна, да кожнага парламентарыя. Пацісканне рук гэта тая сітуацыя, калі колькасныя паказчыкі важны маркер.”