Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

25 жніўня, Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Дзень, калі Дэкларацыі аб суверэнітэце і незалежнасці была прыдадзена сіла і моц канстытуцыйнага закону!

32 гады назад мы пачалі адбудоўваць наш беларускі дом у еўрапейскім квартале. Але пачатая праца яшчэ не завершана. Наш дом здаюць у арэнду Крамлю. Нашу краіну пераўтвараюць у лагер з баракамі. Нашу радзіму робяць мішэнью для ядравай зброі.

Нашу справу ніхто не зробіць за нас. Гэта наша місія і наша адказнасць. І мы гэта зробім, калі будзем разам, калі будзем помніць, што беларус беларусу беларус, калі выціснем з сябе страх.

Са святам! І толькі наперад!

Анатоль Лябедзька, дэпутат НЕЗАЛЕЖНАСЦІ!