Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заступіўся за беларусаў. Ён заявіў, што скептычна ставіцца да ідэі ўвесці для беларусаў тыя ж абмежаванні, што і для расіян. З падтрымкай ініцыятывы сёння выступіла кіраўніцу МУС.
"Я прытрымліваюся пазіцыі, што да іх [беларусаў] варта ставіцца па-іншаму праз палітычныя абставіны ў Беларусі, якія іншыя, чым у Расіі. Пакуль мяне не азнаёмілі з канкрэтнымі пагрозамі, якія зыходзяць ад людзей, якія прыязджаюць сюды, і з тым, як такое ўзмацненне абмежаванняў дапаможа кантраляваць пагрозы", — заявіў Ландсбергіс.
Дыскусіі пра новыя абмежаванні супраць беларусаў, дадаў кіраўнік МЗС, маюць палітычны характар і грунтуюцца на меркаваннях, а не аргументах.