Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

У гэтыя дні Украіна святкуе Дзень Незалежнасці, і многія еўрапейскія палітыкі накіроўваюцца у Кіеў каб прыняць удзел у шматлікіх мерапрыемствах.

Дэпутат Незалежнасці Анатоль Лябедзька - адзін з іх. Вось што ён агучыў у каментары пра паездку нашаму каналу.


“Самыя лепшыя віншаванні, калі ты непасрэдна адчуваеш цяплыню чалавечай далоні, калі цябе агарнаюць у сяброўскіх абдымках, калі ты бачыш, як твае словы заходзяць у асабістую прастору суразмоўцы. Анлайн забірае свой працэнт пачуццяў, таму цешуся, што дзень Незалежнасці Украіны сустрэну ў Кіеве.


Ужо паспеў, разам з Вадзімам Галайчуком, сустаршынём дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Вярхоўнай Рады Украіны пагартауь каляндар супрацы.


Ужо ў сераду ладзім дыскусію “Разумець Беларусь” з удзелам 25 кіраўнікоў, прадстаўнікоў парламентскіх камітэтаў з 15 краінаў Еўрапейскага Звязу. Плюс дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны.


Абмяркуем інтэграцыю Беларусі у ЕС, вызваленне палітвязняў, супрацу з Украінай, дзейнасць Альянсу групаў “За дэмакратычную Беларусь”