9 жніўня 2020 года – адзін з самых важных дзён у сучаснай гісторыі нашай краіны. У гэты дзень беларусы зрабілі свой выбор і гучна сказалі «не» Лукашэнку, дыктатуры, гвалту і хлусні.
Мы абралі свабоду, дэмакратыю і мір. Менавіта гэты дзень з’яднаў сотні тысячаў беларусаў і менавіта гэты выбар працягвае аб’ядноўваць усіх нас дагэтуль.
9 жніўня – гэта магчымасць нагадаць сабе пра тое, за што мы змагаемся, хто мы ёсць, і ў якой краіне хочам жыць. Гэта дзень аб’яднання, салідарнасці і барацьбы за свабоду.
Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня!
Толькі нядаўна прайшоў вялікі марафон салідарнасці, які зноў даў усім нам веру ў тое, што мы здольныя аб’яднацца. Дапамог зноў убачыць як нас шмат. І натхніў на новыя здзяйсненні. Мы пачалі яшчэ больш ганарыцца адно адным і верыць у тое, што разам мы здольныя рабіць шмат.
Давайце працягнем гэтую хвалю салідарнасці!
Беларусы замежжа – паглядзіце нашую мапу з акцыямі салідарнасці і далучайцеся да іх у сваіх гарадах. Бярыце з сабой плакаты, наш сапраўдны сцяг і фота палітзняволеных. Прыходзьце разам з сябрамі, калегамі ці сям’ёй – давайце зробім так, каб нас было бачна.
Беларусы ў краіне – напішыце ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі салідарнасці. І, канечне, падтрымлівайце ўсё беларускае: кнігі, музыку, падкасты, беларускія пераклады фільмаў, ютуб-ролікі.
ЕС опубликовал обращение к белорусам в связи с третьей годовщиной протестов
К третьей годовщине сфальсифицированных президентских выборов в Беларуси и последовавших за ними протестов верховный представитель ЕС по иностранным делам и политике безопасности Жозеп Боррель обратился к белорусам от лица Евросоюза.
"ЕС высоко оценивает и поддерживает усилия белорусского демократического движения. Решимость белорусов, которые с большим риском для себя продолжают отстаивать демократию, дает основания для надежды", - говорится в заявлении, опубликованном внешнеполитической службой ЕС 8 августа.
Евросоюз призвал белорусские власти к "подлинному и инклюзивному диалогу" со всеми представителями общества, чтобы прийти к проведению свободных и честных выборов. "ЕС будет поддерживать белорусов столько, сколько потребуется, на их пути к независимой, демократической и процветающей стране в составе мирной Европы", - говорится в заявлении.