Мы па прасілі дарадцу Святланы Ціханоўскай распавесці больш падрабязна пра магчымую супрацу з Каардынацыйнай Радай.
“Адна з праблемаў Каардынацыйнай Рады гэта беспрацоўе. Так,так. Большасць дэлегатаў, па сайму меркаванню, не ўцягнута у практычную дзейнасць, а гэта значыць, што іх разчараванне будзе толькі нарастаць. Як змяніць сітуацыю?! Падрыхтоўка і ўзгадненне пазітыўнай альтэрнатывы для новай Беларусі мусіць стаць адным з прыярытэтаў КС. Гэта прыблізіць КС да протапарламенту і напоўніць зместам яго дзейнасць.
Пры гэтым дэлегатам не патрэбна пачынаць з нуля. Ёсць праект Канстытуцыі новай Беларусі. Ёсць напрацоўкі у палітычных партый і некаторых грамадскіх арганізацый. Арганізоўвайце абмеркаванне, запускайце дыскусію, узгадняйце пазіцыі. Час гэта адзін з найважнейшых рэсурсаў. Калі рэжым сыйдзе, то попыт на падрыхтаваныя рэформы узрасце шматкратна.
Да таго ж гэта цудоўная і эфектыўная практыка, як працаваць з праектамі законаў, як знаходзіць кампраміс, як атрымоўваць новыя кампетэнцыі”.
Далучайся да нас і заклікай сяброў!