Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Еўраатлантычны выбар альбо “руZкі свет”?!


Больш за 50 удзельнікаў дыскусіі “Еўраатлантычны выбар у праекце Канстытуцыі новай Беларусі” былі адзінадушнымі - мегаактуальна і своечасова!

У Сейме Літвы, у Канстытуцыйнай залі, прайшоў круглы стол “ЕЎРААТЛАНТЫЧНЫ ВЫБАР У ПРАЕКЦЕ КАНСТЫТУЦЫІ НОВАЙ БЕЛАРУСІ”. Гэта сапраўды падзея пра якую варта казаць і пісаць.

Як адзначыў ініцыятар дыскусіі Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы, дырэктар Цэнтру «Еўрапейскі дыялог», “гэта пачатак агульнанацыянальнай дыскусіі пра наш выбар, пра перспектыву Беларусі.

Пратэсты 2020 года і расійская агрэсія ва Украіне прывялі да тыктанічных палітычных зрухаў вынікам якіх сталі новыя выклікі і новыя магчымасці. Сітуацыя чорна белая, ў ёй няма адценняў і не існуе “хаты з краю”. Вы, мы, кожны з нас, мусім выбраць альбо “рускі свет” з кувалдай Прыгожына, мабілізацыяй Пуціна і лагерам Лукашэнкі, альбо беларускі дом у еўрапейскім квартале”.

 

 

Далучайся да нас ?? https://t.me/parlamentbel