Гэты «рэферэндум» адбываўся на фоне рэпрэсій пасля падаўлення масавых палітычных пратэстаў. Улады не адкрылі ўчасткаў за мяжой, не публікаваліся спісы чальцоў выбарчых камісій.

Рэферэндум адбыўся праз некалькі дзён пасля нападу Расеі на Украіну. 27 лютага,у асноўны дзень галасавання, каля выбарчых участкаў адбыліся лакальныя дэманстрацыі супраць вайны і ў знак салідарнасці з Украінай.

 

Пасля першых воклічаў «Не — вайне!» і «Слава Украіне!» па ўсёй краіне пачаліся затрыманні. Агулам у той дзень за ўдзел у антываенным пратэсце было затрымана каля тысячы чалавек.

Папярэдні раз праўкі ў Канстытуцыю ўносілі ў 2004 годзе, калі Лукашэнку трэба было скасаваць абмежаванні на два прэзыдэнцкіх тэрміна запар. У «абноўленай» Канстытуцыі абмежаванне вярнулі. Сярод іншых важных змен — Беларусь перастае быць нейтральнай дзяржавай і адмаўляецца ад бяз'ядзернага статусу.


Акрамя гэтага, у краіне з'яўляецца яшчэ адзін орган улады — Усебеларускі народны сход.

ЦВК абвясціў, што за змену Канстытуцыі прагаласавалі 82,86% выбаршчыкаў, супраць - 12,78%.



Вынікі псеўдарэферэндума не былі прызнаные міжнароднай супольнасцю.