Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Нагадаем, што пастанова ўзнікла ў сенацкім камітэце замежных спраў, абароны і бяспекі, які ўзначальвае сенатар Павел Фішар. Менавіта з яго ініцыятывы ў павестку першага пасяджэння камітэта ў новым 2023 годзе быў улучаны пункт па Беларусі, які меў назву “Палітыка ЧР у дачыненні да Беларусі — абмежаванні і магчымасці”. Разгляд пункта адбываўся ў два пасяджэнні — 10 студзеня (абмеркаванне праблематыкі) і 8 лютага (абмеркаванне праекта пастановы).

 

На першае пасяджэнне ў якасці гасцей з правам слова былі запрошаныя Kancelar demokratickych sil Beloruska v Ceske republice (прадстаўляла дырэктарка Kryscina Syjanok), няўрадавая арганізацыя Civic Belarus/Obcanske Belorusko, а таксама прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў.

 

Нашым Офісам былі агучаныя наступныя тэмы:


- візавыя абмежаванні ў дачыненні да беларускага студэнцтва і дапамога з легалізацыяй канкрэтнай групе студэнтак і студэнтаў, якія былі залічаныя на вучобу ў 2022/2023 годзе;


- кароткачасовыя візы з мэтай наведвання сям'і для сваякоў тых, у каго міжнародная абарона, дадатковая абарона, віза талерантнасці і хто “неўязны” ў Беларусь;
- гуманітарныя праграмы і ўрадавыя стыпендыі для былых палітвязняў з шэрагаў беларускага студэнцтва.

Таксама мы закранулі пытанне магчымых формаў падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.


Тэму тэрарыстычнага характару дзеянняў КДБ і ГУБОПіК уздымалі раней падчас сваіх афіцыйных візітаў у Чэхію Светлана Тихановская і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Pavel Latushka.


Выніковы тэкст пастановы, якая была прынятая 8-га лютага камітэтам, утрымлівае ў кірунку да ўрада:

- рэкамендацыю накласці санцыі на супрацоўнікаў карных структур КДБ і ГУБОПіК і з улікам іх метадаў абвесціць тыя арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм

Заклік:
- забяспечыць працяг візавай праграмы “Грамадзянская супольнасць” на наступны перыяд
- даваць новыя ўрадавыя стыпендыі для абраных беларускіх студэнтаў
- выкарыстаць усе іншыя інструменты, каб даваць эфектыўную дапамогу грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і журналістам, якія працуюць у Беларусі, а таксама тым, якія перасунулі сваю дзейнасць за мяжу.

 

Важна зазначыць, што пастанова ўзнікла і разглядаецца асобна ад пастановы наконт расейскай агрэсіі супраць Украіны, прычым у праграме сённяшняга пасяджэння Пленума Сената яна папярэднічае апошняй.