З 9 па 11 снежня ў Львове праходзіў беларуска-ўкраінскі форум імя князёў Астрожскіх.
Прысутнічалі палітыкі, эксперты і грамадскія дзеячы абедзвюх краін. Сустрэча праходзіла па правілах "Chatham House", таму распавядаць падрабязнасці размоў, цытаваць выступы і тлумачыць дэталі ўдзельнікі форуму не могуць.
Дырэктар Цэнтру «Еўрапейскі Дыялог», прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы Анатоль Лябедзька распавёў пра некаторыя вынікі форуму.
Хто выступіў ініцыятарам форуму?
Форум носіць імя князёў Астрожскіх, бо гэтыя гістарычныя персанажы аб’ядноўваюць Украіну і Беларусь. Арганізатарамі сталі беларускі інстытут даследаванняў «Палітычная сфера», цэнтр «Еўрапейскі Дыялог, Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў украінская недзяржаўная арганізацыя «Прызма» і Украінскі Каталіцкі ўніверсітэт.
Якія мэты і задачы ставілі арганізатыры? Як высвятляецца украінцы пра беларусаў, і наадварот, маюць нейкія агульныя уяўленні, але не больш таго. Бракуе недахоп інфармацыі, аналітыкі, супольных планаў, і як вынік, зразумелай і эфектыўнай стратэгіі. Мы маем волю стварыць стала дзейную пляцоўку на якой бы абмяркоўвалася шырокае кола розных пытанняў і выпрацоўваліся рэкамендацыі якія адказваюць на пытанне што рабіць? Нам і украінцам.
Хто быў сярод удзельнікаў форуму?
Палітыкі, эксперты, парламентарыі, прадстаўнікі Кабінету і палка Каліноўскага. Шырокі спектр і гэта паўплывала на змест дыскусіі. Яна была крытычна-канструктыўнай.
Цешуся што ўдалося далучыць да супрацы дэпутатаў з групы «За дэмакратычную Беларусь» Вярхоўнай Рады. Гэта азначае, што рэкамендацыі форуму маюць перспектыву “манетызацыі” у фармаце рашэнняў прынятых украінскімі уладамі. Да таго ж частка рашэнняў скіраваны на высілкі грамадзянскай супольнасці. Якія вынікі? Было восем розных панэляў, і гэта сведчаць пра шырокую павестку бел-украінскіх стасункаў. На форуме размаўлялі не толькі пра палітыку, але і пра юрыдычныя аспекты і праблемы сумеснай гісторыі, культуры, супрацу на міжнародным узроўні. Не толькі беларускі бок але і украінцы зазначалі, што Украіна зараз павінна сказаць Лукашэнку, што як раней ужо ніколі больш не будзе.
Па-другое, украінскае кіраўніцтва мусіць выразна сказауь, што без дэмакратычнай Беларусі не будзе і вольнай Еўропы. Фінальныя дакументы, якія былі прыняты ў апошні дзень, будуць разасланыя ўдзельнікам форуму і ўкраінскім палітыкам з міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь».