Дарадца Ціханоўскай распавёў, аб чым на Генасамблеі ААН Макей размаўляў з прадстаўнікамі Захаду
Вячорка адзначыў, што Макей сапраўды сустракаўся з прадстаўнікамі заходніх краінаў, але сустрэчы былі не публічнымі.
«Суразмоўцы адмовіліся ад публічных сустрэч, бо для іх гэта пытанне рэпутацыі», – піша Франак.
Некалькі тэмаў, якія, уздымаў Макей:
✔️ «Перагарнуць старонку. Намёкі, што трэба ратаваць Лукашэнку ад Расеі. Іначай адбудуцца рэферэндумы, як ва Украіне
✔️Просьбы зняць санкцыі з калійнай галіны. Абгрунтаванне: голад у свеце. І людзі не павінны цярпець праз санкцыі.
✔️Абяцанне павольна вызваляць палітвязняў пры ўмове, што не будзе ціску. Нібыта ўжо 35 вызваленыя (мабыць гаворка пра тых, у каго скончыліся тэрміны)
✔️Беларусь можа стаць медыятарам паміж Украінай і Расеяй», – расказаў Франак.
Ён адзначыў, што пазіцыя Офісу прынцыповая: «Вызваленыя павінны быць усе, а не 5 ці 30; расейскія войскі выведзеныя з нашай тэрыторыі».
Толькі тады можна будзе весці дыялог.