Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Датаў розных, на любы густ,  багата. Штодня прыгаршнямі высыпаюцца з каляндара.

 

Але ёсць тыя, пра якія важна нагадваць і распавядаць.

 

25 жніўня 1991 году Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі была прыдадзена сіла канстытуцыйнага закону.

 

Для разумення кожнага, што тады адбылося. Калі 27 ліпеня 1990 Беларусь зрабіла свой першы крок, то 25 жніўня яна пайшла. Гэта пачуцці бацькоў, калі іх  дзіцё пайшло самастойна

 

Са святам, сябры! Мы яшчэ не прайшлі свой шлях да СВАБОДЫ і НЕЗАЛЕЖНАСЦІ. Але мы, абавязкова, гэта зробім. Я выходжу! Мы ідзем! Разам!

 

PS гэту дату не ўзгадае ніводзін прапагадыстскі, праўладны канал ці выданне, бо сэняшні «гарант незалежнасці» перасядзеў гэта гістарычнае галасаванне ў парламентсай уборнай (на ўсякі выпадак). Мала таго, каб зрабіць першыя крокі, важна яшчэ куды ты ідзеш - у савецкае мінулае, ці еўрапейскую будучыню.

 

Жыве Беларусь!

 

Анатоль Лябедзька, дэпутат Незалежнасці, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе