Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

25-27 верасня ў Берліне на базе Універсітэта Гумбальта адбываецца навуковы форум – Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Запланаваны больш 50-ці секцый пра розныя аспекты беларускай гісторыі і сучаснасці. Адна з дыскусій была прысвечана візіі новай Беларусі - ПАЗІТЫЎНАЙ АЛЬТЭРНАТЫВЕ. Прэзентацыю зрабіў Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”, каардынатар Грамадскай Канстытуцыйнай камісіі.

Вось некалькі актульных тэзаў агучаных пад час прэзентацыі.

Пазітыўная альтэрнатыва - гэта не мары, а выразнае бачанне будучыні. Гэта мадэль краіны, дзе ёсць правасуддзе, самакіраванне, сумленныя выбары, незалежныя суды, павага да культуры і мовы. Мы ведаем, якой павінна быць Беларусь, каб беларусам не хацелася з'язджаць - і ўсё гэта ўжо аформлена ў канкрэтныя праекты.

Вынікі ўжо ёсць. Праект Канстытуцыі, 12 законаў, уключаючы законы аб судзе, парламенце, урадзе, мясцовым самакіраванні.
Больш за 20 канцэпцый рэформаў - ад адукацыі да люстрацыі. Мы распрацавалі таксама Канцэпцыю кампенсацыі шкоды, якая дапаможа аднавіць правы грамадзян, якія пацярпелі ад рэпрэсій, рэабілітаваць іх і кампенсаваць прычыненую ім шкоду.
Гэта праца вялікай супольнасці беларускіх і міжнародных экспертаў, сотні абмеркаванняў, дзесяткі тысяч ўцягнутых у супрацу. Мы ўжо зараз ведаем, як будаваць Новую Беларусь.

Мы працуем для ўсіх беларусаў. Для людзей - каб ведалі, што перамены магчымыя і гатовыя. Для цяперашніх чыноўнікаў - каб яны бачылі: альтэрнатыва ёсць і яна не пра помсту, а пра рэформы. Для будучай улады - каб яна не марнавала час на падрыхтоўку, а магла адразу дзейнічаць. Гэтая праца - для Беларусі і беларусаў, незалежна ад таго, дзе яны зараз фізічна.

Пазітыўная альтэрнатыва - гэта ключ ад дзвярэй за якімі Беларусь! Гэта магчымасць працы з беларусамі ў Беларусі!

Пазітыўная альтэрнатыва - гэта дарога, што наўпрост вядзе Беларусь ў Еўразвяз! Яна выбудоўвае давер да нас, як стратэгічных партнёраў і хаўруснікаў. Мы прапаноўваем прадсказальную, прагназуемую, дэмакратычную Беларусь!