Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

25 верасня ў Сейме Літвы была адкрыта выстава прысвечаная Алесю Бяляцкаму — выбітнаму беларускаму грамадскаму дзеячу, заснавальніку праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэату шматлікіх міжнародных узнагарод, у тым ліку Нобелеўскай прэміі міру (2022).

У яе адкрыцці прынялі ўдзел Юозас Олекас - спікер Сейма Літвы, Аляксандр Дабравольскі - старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай і Канстанцін Старадубец - “Вясна”.

Гэтая выстава прысвечана Алесю Бяляцкаму — выбітнаму беларускаму грамадскаму дзеячу, заснавальніку праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэату шматлікіх міжнародных узнагарод, у тым ліку Нобелеўскай прэміі міру (2022).

Раздзел «Масты» выяўляе Алеся  Бяляцкага разам з палітыкамі, дыпламатамі і праваабаронцамі. Імя Бяляцкага неад’емна звязана з беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнародным праваабарончым рухам, паміж якімі ён будаваў трывалыя сувязі.

Раздзел «Сцены» паказвае сілу салідарнасці: палітыкі, дыпламаты і актывісты з розных краінаў свету трымаюць партрэт Алеся Бяляцкага або носяць майкі з яго выявай, патрабуючы свабоды для несправядліва зняволенага праваабаронцы. Запрашаем і вас далучыцца: зрабіце здымак з хэштэгам #FreeAles.

Фотавыстава арганізавана высілкамі офіса спікера Сейма Літвы Юозаса Олекаса, ОСЦ, праваабарончага Цэнтра “Вясна” і Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”.


Аляксандр Дабравольскі:

"Свабода не бясплатная. Мы павінны змагацца за яе і абараняць яе. Цяпер урад у Беларусі не толькі адмаўляецца служыць грамадству; ён вядзе вайну супраць яго.

Але грамадзяне Беларусі не змянілі свайго меркавання — яны хочуць свабоды і дэмакратыі. Яны хочуць, каб Беларусь стала нармальнай еўрапейскай дэмакратычнай краінай, якая не будзе пагражаць сваім суседзям. Краінай, якая выйдзе з усіх саюзаў з агрэсарам і стане часткай рэгіянальнай сістэмы бяспекі. Беларускае грамадства самаарганізуецца і дзейнічае, каб вярнуць сваю дзяржаву і зрабіць яе дэмакратычнай. У гэтай барацьбе нас натхняе мужнасць такіх, як Алесь Бяляцкі. Ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, знаходзячыся ў турме за сваю дзейнасць.Мы ўдзячныя Літве за падтрымку нашай барацьбы. Прыклад Літвы паказвае, што народ, які прагне свабоды, нельга запалохаць ці спыніць. Мы працягваем нашу барацьбу. І я веру, што мы будзем святкаваць нашу перамогу разам з Алесем Бяляцкім".