Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Пад час чарговага паседжання ЭКСПЕРТНАГА КЛУБА “ПРАФЕСІЙНА АБ АКТУТАЛЬНЫМ” ЦЭНТРА ЕЎРАПЕЙСКІ ДЫЯЛОГ "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прэзетавала “Канцэпцыю рэфармавання медыя ў Новай Беларусі".

Праставіў праект канцэпцыі Алег Агееў, намеснік кіраўніка БАЖ. У якасці апанента выступаў аксакал беларускай журналістыкі Эдуард Мельнікаў, а мадэраваў цікавую, змястоўную дыскусію Вадзім Мажэйка.

Дыскусія была зладжана ў кааперацыі Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”, БАЖ і офіса дэпутата Еўрапейскага Парламента Дайніюса Жалімаса.

Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтра “Еўрапескі Дыялог” агучыў намеры арганізаваць і правесці ў бягучым годзе яшчэ тры паседжанні Экспертнага Клуба, пад час якіх плануецца абмеркававаць тэмы адукацыі, бяспекі і супрацьстаяння карупцыі.