Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Як мы і анансавалі, ў Еўрапарламенце адбыліся дэбаты па Беларусі. Пачынаем знаёміць нашых падпісчыкаў з выступамі дэпутатаў.

Эўрадэпутатка Малгажата Гасеўская, якая зьяўляецца кіраўніцай дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю заявіла, што:

«Лукашэнка вызваліў 30 закладнікаў. Ня „вязьняў“ — закладнікаў, жорстка катаваных, маральна і фізычна зьнясіленых. Іх зьнешні выгляд гаворыць сам за сябе. Паглядзіце на твар Сяргея Ціханоўскага — гэта не аблічча чалавека, які зноў здабыў свабоду. Гэта доказ злачынства».

Малгажата Гасеўская мяркуе, што рэжым у Беларусі не спыняецца і ня спыніцца. Паводле яе меркаваньня, у "2025 годзе ў Беларусі адбудзецца больш за 1700 новых арыштаў і зьявяцца сотні новых палітвязьняў".