Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ў Стакгольме, распачынае сваю працу Форум па ўмацаванні правоў і магчымасцях жанчын і дэмакратыі ў Беларусі.

Гэты форум высокага ўзроўню, арганізаваны Міжнародным інстытутам IDEA ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Швецыі, офісам Святланы Ціханоўскай і Камандай па гендэрнай роўнасці Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, а таксама пры падтрымцы Шведскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне развіцця (SIDA).

Мерапрыемства збярэ разам вядомых прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, грамадзянскай супольнасці і міжнародных устаноў.

Сярод удзельнікаў форума - Марыя Мальмер Стэнергард, міністр замежных спраў Швецыі, Бенджамін Душу, міністр па супрацоўніцтве ў галіне развіцця і гандлю, Святлана Ціханоўская, лідар дэмакратычных сіл Беларусі ды іншыя

Пад час форума будзе прэзентаваны праект закона “Аб гендарнай роўнасці”.

Будзем інфармаваць нашых падпісчыкаў аб дыскусіях і выніках форума.