Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Не абавязкова любіць і гуляць у футбол! А вось быць неабыякавым да таго, што тысячы, несправядліва асуджанных людзей за кратамі - абавязак усіх нармальных, цывілізаваных людзей.

Стратэгічна важна, каб палітвязняў не запіхнулі ў цішыню! Цішыня гэта камфорт для тых хто кідае невінаватых у турмы. Таму любая форма публічнай салідарнасці з палітвязнямі гэта плюс, гэта тое што трэба вітаць.

5 траўня мы зладзілі акцыю салідарнасці з 39 прадстаўнікамі беларускіх незалежных медыя, што застаюцца за кратамі! Зрабілі гэта разам з Парламентам Літвы і БАЖ. Форма салідарнасці - футбольны матч паміж камандай Сейма і ОСЦ.

Тое, што у лукашэнкаўскіх прапагандыстаў пацякла слюна працэс натуральны. Але салідарнасць з імі, а не з палівязнямі журналістамі, праявілі апантаныя крытыкі Ціханоўскай. Так, так, і гэта не выдумка!

Як аўтар ідэі і адзін з суарганізатараў матча салідарнасці - адкажу усім і адразу! Мы - задаволены вынікамі. А яны ёсць.

Па першае, практычна ўсе незалежныя медыя, зрабілі рэпартажы пра акцыю салідарнасці з палітвязнямі, а значыць - сотням тысячаў людзей нагадалі пра праблему якую рэжым хоча засунуць у цішыню.

Па другое,

маючы вялікі досвед працы з парламентамі, адзначу, што такія акцыі, назавем іх без гальштука, - эфектыўныя. Важна трымаць у працоўным тонусе групы “За дэмакратычную Беларусь” і ангажаваць новых дэпутатаў у беларускую павестку.

Дык вось, два парламентарыі літоўскага Сейма праз гэту акцыю салідарнасці зрабілі ў сваім працоўным каляндары адзнаку - беларусь гэта важна! Яны заявілі аб жаданні стаць хроснымі для палітвязняў журналістаў.

І я перакананы, калі ў Сейме Літвы паўстане галасаванне па Беларусі, мы будзем мець некалькі дадатковых, новых галасоў. Само сабой нічога не адбываецца!

І ў заключэнне - абвестка, для пятрухіна і кампаніі - ўжо ў гэту нядзелю каманда ОСТ прыме ўдзел у турніры у падтрымку украінскіх дзяцей. Футбольны турнір арганізоўвае амбасада Італіі у Літве. Больш за 20 амбасадаў выстаўляюць каманды. Запрасілі і нас, і мы, абавязкова, падтрымаем дзяцей Украіны.

Салідарнасць пераможа!

 

Запрашаем вас на дабрачынны футбольны турнір Ambassadors' CUP 2025 у падтрымку сацыяльнай інтэграцыі малазабяспечаных дзяцей

Дата: 15 чэрвеня, з 10:00 да 14:00

Месца: спартыўная пляцоўка Sausio 13-osios progymnasium, Architektu g. 166 (https://maps.app.goo.gl/F1KBMseDg4NE3krHA)

Арганізатары: пасольствы Італіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Даніі, а таксама дабрачынная арганізацыя Padek Gatves Vaikams

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку дзіцячых футбольных сесій і набыццё спартыўнай формы (у тым ліку для дзяцей Украіны).