Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

ПАЗІТЫЎНАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА ДЛЯ НОВАЙ БЕЛАРУСІ: ЛЮСТРАЦЫЯ

У беларускай дзяржаве прапануецца правесці люстрацыю праз самадэклараванне, вынікае з распрацаванай Офісам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай канцэпцыі “Люстрацыя для Беларусі”.


Дарадца палітыка па прававых пытаннях Леанід Марозаў 3 чэрвеня публічна прадставіў гэты дакумент у Офісе дэмакратычных сіл у Таліне (Эстонія).


Пад люстрацыяй у канцэпцыі разумеюцца заканадаўчыя захады ў дачыненні да палітычнай эліты рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія абмяжуюць “членаў і калабарацыяністаў былых рэпрэсіўных рэжымаў” ад заняцця шэрагу дзяржаўных пасад, пастоў у дзяржкіраванні або іншых пасад з “моцным грамадскім уплывам” — “пасля падзення аўтарытарнага рэжыму”.


У канцэпцыі ўводзіцца панятак “абароненых пасад”, прэтэндэнты на якія абавязаныя раскрыць сваю дзейнасць пры рэжыме Лукашэнкі паводле пэўнага алгарытму — правесці самадэклараванне і праверку. Дэкларацыя патрабуе пазначыць месцы працы, удзел у парушэннях правоў.


Анатоль Лябедзька прагназуе, што “праект канцэпцыі люстрацыі стане настольнай кнігай беларускіх чыноўнікаў. Ён забірае ў прапагандыстаў рэжыма прастору для спекуляцый і маніпуляцый. Разам з тым, запускае актуальную дыскусію, як дайсці да справядлівасці і пры гэтым знайсці прымірэнне дзеля пазітыўных пераменаў у новай Беларусі”.

Праект канцэпцыі люстрацыі: https://kanstytucyja.online/index.php/laws/1059-lustration-ru