Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Ужо традыцыйна на пачатку жніўня Офіс Святланы Ціханоўскай арганізуе Канферэнцыю Новай Беларусі (https://tsikhanouskaya.org/be/event/knb2024) — найбуйнейшую пляцоўку для стратэгічнага дыялогу, абмеркавання будучыні нашай краіны і каардынацыі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Вы можаце паўплываць на тое, пра што будуць гаварыць на Канферэнцыі, ужо цяпер!

Запоўніце кароткую ананімную форму (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe46fUBqjfP0B3VvSfILcD_7iRuRrELwwqyhqx6SohyCJgY0Q/viewform), у якой вы можаце:

➖ прапанаваць тэмы для абмеркавання;

➖ звярнуць увагу на важныя пытанні і выклікі, з якімі сутыкнуліся;

➖ падзяліцца ідэямі, якія павінны прагучаць на гэтым івенце.


Вашыя адказы дапамогуць сфармаваць актуальную праграму, запрасіць рэлевантных спікераў і зрабіць Канферэнцыю як мага больш карыснай для ўсіх беларусаў.

Форма ананімная, але пры жаданні вы можаце пакінуць кантакт, каб атрымліваць навіны пра падзею.

Далучайцеся!